Ленін, серп і молат на новай арцы ў Магілёве (фотафакт)

Трыўмфальная арка — падарунак Магілёву да 750-годдзя — мае дзіўнае аздабленне, заўважыў сайт budzma.by
Нагадаем, што будаўніцтва аркі на ўскрайку Магілёва вядзецца больш за год. Чакаецца, што менавіта па гэтай дарозе праедзе картэж высокіх гасцей — удзельнікаў Пятага форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі з удзелам Пуціна. Каштарысны кошт магілёўскай Трыўмфальнай аркі складае каля двух мільёнаў долараў. У канцы траўня незадаволеныя мясцовыя бізнесмены выклалі ў сацсетках ліст, у якім па даручэнні старшыні гарвыканкама Уладзіміра Цумарава ім настойліва рэкамендуецца "разгледзець магчымасць аказання спонсарскай дапамогі на будаўніцтва аркі на Мінскай шашы".

Дзеля завяршэння будаўніцтва з 20 жніўня па 19 верасня распараджэннем гарвыканкама кожныя выхадныя для жыхароў горада сталі бясплатнымі працоўнымі днямі. Звычайна людзі працуюць на сваім працоўным месцы і пералічваюць у бюджэт горада дзённы заробак.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-09-14 15:28:28
Даўно ня быў у Магілеве. Што датычыцца аркі. Не маю нічога дрэннага сказаць, хіба што чамусьці думаў, яна будзе стаяць на дарозе. Но одну ашипку архитекторов заметил: няма надпісу па руску. Вось тады захлябнуліся б ад сваёй бел-чырвона-белай пены бел-чырвона-белыя і ў прыватнасці Будзьма разам. А так усё пучком - гісторыя ўзнагарод гораду на арцы ў выглядзе наград савецкага часу.
  • фцф
  • 2018-09-14 22:15:38
Ёсьць надпіс па-расейску: на ордэне Леніна і Айчыннай вайны. А вось хто такія "стваральнікі Магілёва" - сказаць цяжка. Машэка, Сапега, Мікалай ІІ, Ленін ці хто маладзейшы? І галоўнае - арка стаіць на мінскай шашы. То бок, сустракае "пераможцаў"-трыюмфатараў з Захаду. З Вільні, Варшавы ці з Берліна? Будзем спадзявацца, што пакуль толькі з Менску і Драздоў. Хоць адтуль "вызваліцель" даўно лётае на верталёце. Так што гэтая архітэктурная недарэчнасьць у полі за Казіміраўкай і малапатрэбная, і малаэфектыўная (у сэнсе піара) акцыя, якая толькі стане тэмай анекдотаў і незадаволенасьці гараджан.
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-15 00:52:45
На ордзене Леніну не па-расейску надпіс, а па-савецку
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-15 01:00:04
Пачатак 2003-га году. Амаль адразу як прыбыў у Нью Ёрк, знайшоў беларускую дыяспару. Званю. Размаўляю з пазьнякоўцам з Гомельшчыны, які прыбыў у Штаты на гады 3-4 раней за мяне:

- Я Анатолий Старков из Минска. Как к вам добраться?
- А чаму вы размаўляеце па-расейску?
- Я говорю не па-расейску, а по-мински. В Минске почти все так говорят, а это, как минимум, пятая часть белорусов.
- Дык як вы кажаце ваша фамілія?
- Старков.
- (...і пасля доўгага маўчання) Ну, фамілія, як фамілія.

Пасля чаго гэты чалавек расказаў мне як даехаць да родненькіх беларусаў...
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-15 09:38:56
Праз шэсць лят гэты беларус укіне ў сеціва паклёп на мяне аб быццам маім супрацоўніцтве з паплечнікам Лукашэнкі на сайце Навінаў.BY у каментары да майго першага і адзіна артыкулу ў б-ч-б СМІ. Я здуру тады палез у Навіны. Думаў б-ч-б СМІ сінонімы дэмакратыя, свабода слова. Але тамтэйшыя за мае погляды мяне кінулі, ў тым ліку пад падставай "КАЛЯ 30 чэл было ў кіно ОКТЯБРЬ" (цытата з майго артыкула), маўляў, трэ дакладна пісаць. (Памятаеш НЧ нядаўна я жартаваў да тваіх двух назваў артыкулаў КАЛЯ 30 чэл у судзе і КАЛЯ 80 ля Курапатаў? Гэта адтуль з 2009 г.) А потым зразумеў - гэта б-ч-б мафія, а не дэмакратыя т не свабода поглядаў і слова. Дык вось той чэл праз некалькі месяцаў у маі 2010 на сустрэчы з Мілінкевічам тэт-а-тэт папрасіў у мяне прабачэнне за паклёп. Прасіў прабачэнне тэт-а-тэт, а оклеветал в бел СМИ. Бо я яго вылічыў на тых Навінах і назваў ІМЯ. Але паклёп на сваіх форумах разнеслі ўсе дэмакратычныя б-ч-б СМІ. Вось такая арка з рускай мовай атрымліваецца і б-ч-б свабода слова.

Каментаваць