Лепш закапаць, чым аддаць людзям?

У Белавежскай пушчы драўняныя адходы закопваюць у зямлю. Кіраўнік арганізацыі «За свой горад» Ігар Маслоўскі звярнуўся ў Камітэт дзяржаўнага кантролю з просьбай праверыць гэты факт.

У сваім звароце грамадскі актывіст паказвае, што ў глабальнай сеткі Інтэрнэт імі былі выяўленыя фотаматэрыялы, якія характарызуюць вынікі працэсу дрэваперапрацоўкі ў в. Камянюкі на тэрыторыі дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Белавежская пушча», паведамляе прэс-служба арганізацыі «За свой горад». Дадзеныя факты таксама пацвярджаюцца мясцовымі жыхарамі.


«Фотаматэрыялы наглядна дэманструюць, што адкіды дрэваапрацоўкі вывозяцца за межы дрэваперапрацоўчага прадпрыемства ў масавай колькасці і з дапамогай спецыяльнай тэхнікі закопваюцца ў зямлю. У нашым разуменні ёсць некалькі версій такой практыкі ўтылізацыі драўняных адходаў:
а) не здавальняюча пастаўленая праца па рэалізацыі піламатэрыялаў прывяла да таго, што ад працяглага захоўвання на адкрытым паветры яны пачынаюць чарнець і гніць, зніжаючы, такім чынам, таварную якасць;
б) неэфектыўнае кіраванне;
в) ствараецца спецыяльны палігон драўняных адходаў для нейкага невядомага нам тэхналагічнага працэсу ў будучыні»
, — каментуе сітуацыю кіраўнік арганізацыі« За свой горад» Ігар Маслоўскі.


«Дзяржаўнае прадпрыемства па дрэваапрацоўцы нясе эканамічныя страты ад несвоечасовай рэалізацыі піламатэрыялаў. Больш за тое, дадаткова выдаткоўваюцца сродкі на ўтылізацыю драўняных адходаў. У дадзеным выпадку, прапануем адходы ад дрэваперапрацоўкі раздаваць бязвыплатна мясцовым жыхарам для асабістага спажывання з умовай самавывазу або прадаваць па мінімальным кошце прадпрыемствам, якія могуць перапрацаваць драўняныя адходы» — кажа актывістка арганізацыі «За свой горад», кіраўнік Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП Ганна Канюс.

Актывісты просяць праверыць выкладзеныя ў звароце факты, прыняць меры па ліквідацыі прычын, якія пацягнулі нанясенне эканамічнага ўрону і ўлічыць прапановы па рэалізацыі адходаў дрэваапрацоўкі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Иван
  • 2018-06-10 17:23:26
Страна чудес и непуганых идиотов.
  • Иван
  • 2018-06-10 17:23:26
Страна чудес и непуганых идиотов.

Каментаваць