Лепшыя падарункі на БНР100

Застаўся роўна месяц да святкавання 100-х угодкаў БНР. Нацыянальнае свята патрабуе не менш, за любыя іншыя святы, адпаведных атрыбутаў і падарункаў. Мы падрыхтавалі для вас спіс таго, чым можна парадаваць сябе і сваіх блізкіх у гэты дзень.

Крама Мой модны кут прапануе «Каляндар «Адрасы БНР. 1918–2018», падрыхтаваны на замову Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» адмыслова да стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі.


Таксама тут можна набыць кубачкі, цішоткі і байкі з сімволікай БНР100.



Брэнд Honar выпусціў калекцыю пад назвай «Асобны атрад» з адпаведнымі візуальнымі канатацыямі: колеры сцяга, мапа БНР, Пагоня і інш.


У краме Symbal вялікі выбар падарункаў на 100-годдзе БНР: аднадумцам тут можна набыць торбачкі, цішоткі, гадзінікі, значкі.


Арыгінальным падаркам усім тым, хто шануе сваю гісторыю, стане мапа БНР. Яе можна набыць у краме Дарэчы. 

Пакуль у Беларусі няма шырокай традыцыі рабіць падарункі да 25 сакавіка. Як вы лічыце, можа яе варта распачаць? І 100-годдзе беларускай Незалежнасці — добрая нагода.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць