Летняя школа для беларускіх выпускнікоў і студэнтаў у Літве. Запрашаем!

Запрашаем паспяховых беларускіх выпускнікоў ды неабыякавых студэнтаў на інтэнсіўны летні тыдзень навучання і абмену досведам у Літве.


Адукацыйныя відэа ды інтэрв’ю,  самакіруемая адукацыя, сусветны досвед клубаў выпускнікоў і трэнінг па адукацыйным ментарстве, а таксама цікавая культурніцка-інтэграцыйная праграма — усё, што трэба для незабыўнага лета!


Калі: 10–16 ліпеня 2016 г.


Дзе: Літва


У праграме школы:


  • Знаёмства з выбітнымі беларускімі выпускнікамі і перспектыўнымі студэнтамі
  • Медыя-трэнінг “Як узяць і даць выдатнае інтэрв’ю” (практыка ў парах і міні-групах)
  • Медыя-трэнінг па апрацоўцы і распаўсюду адукацыйных відэа
  • Навучальная сесія пра самакіруемую адукацыю (Self-directed learning)
  • Трэнінг па адукацыйным ментарстве і кансультаванні
  • Знаёмства з сусветным досведам клубаў выпускнікоў (Alumni Clubs),  распрацоўка канцэпцыі беларускай супольнасці выпускнікоў і адукацыйнага ментарства

 

Каго чакаюць арганізатары: паспяховых маладых беларусаў, выпускнікоў беларускіх і замежных навучальных устаноў, гатовых падзяліцца сваім досведам, а таксама беларускіх студэнтаў, якія дбаюць пра сваё адукацыйнае ды прафесійнае развіццё.

 

Дзеля таго, каб паўдзельнічаць у адборы, неабходна запоўніць невялікую заяўку, дзе выпускнікоў просяць падумаць над гісторыяй поспеху, якой яны маглі б падзяліцца, а студэнтаў задумацца, з выпускнікамі якіх ВНУ, з якіх краінаў ці сфераў ім было б найцікавей пазнаёміцца.

 

Скрайні тэрмін падачы заявак 1 траўня 2016.

 

Удзел у летняй школе бясплатны. Арганізатары аплочваюць пражыванне і харчаванне, а таксама аказваюць дапамогу ў атрыманні візы.

 

Па ўсіх пытаннях, звязаных з Летняй школай, звяртайцеся на скрыню adukacyja@gmail.com.

 

Праект ладзіцца камандай Адукацыя.Інфо сумесна з Фундацыяй імя Конрада Адэнаўэра ў Беларусі.


Паводле прэс-службы Адукацыя.Інфо



 

Каментаваць