Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Ліда. Крыжы на магілах паўстанцаў аднаўляюць

У выходныя актывісты з Лідскага раёна правялі талаку і адрэстаўравалі крыж паўстанцам 1863 года на магілах, якія знаходзяцца паміж вёскамі Малое Вольжава і Мохавічы.
Актывісты з Лідскага раёна распачалі рэставаць крыжы на месцы пахавання паўстанцаў 1863 году паміж вёскамі Малое Вольжава і Мохавічы.

Паводле Вітольда Ашурка, які браў удзел у талацэ, такім чынам актывісты з Лідскага раёна вядуць падрыхтоўку да Дзядоў.

— Мы цалкам аднавілі адзін з крыжоў. Нягледзячы на тое, што яны дубовыя, на іх усё роўна ўздзейнічаюць дажджы і сонца. Мы цяпер выкапалі адзін з крыжоў і апрацавалі яго неабходнымі хімічнымі прэпаратамі. На наступныя выходныя будзем рэстаўраваць другі крыж.


Крыжы на магілах паўстанцаў былі пастаўленыя ў 1995 годзе. І раней туды на Дзяды заўсёды прыходзілі людзі з навакольных вёсак разам з ксяндзом і маліліся.

— Цяпер ужо некалькі гадоў, як сюды, апроч нас, ніхто не прыходзіць. Мясцовыя расказалі, што ўлады забаранілі ксяндзу тут маліцца. А многія старэйшыя людзі з вёсак, з кім мы размаўлялі, папросту не могуць ужо сюды дайсці. Тым не менш магілы нашых герояў, якія аддалі жыцці за нас, мы будзем даглядаць і ўшаноўваць.


У 1863 годзе паміж вёскамі Малое Вольжава і Мохавічы адбылася бітва касінераў атрада Нарбута з расійскімі царскімі войскамі. На гэтым месцы загінулі тры дзясяткі паўстанцаў.

www.svaboda.org


Каментаваць