Літва ўвяла ўзмоцненыя меры бяспекі на памежных пунктах з Беларуссю

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы праінфармавала Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь аб увядзенні ўзмоцненых мер забеспячэння бяспекі ў пунктах пропуску праз мяжу.



У сувязі з правядзеннем дбайных надглядных мерапрыемстваў час перасячэння мяжы можа павялічыцца, паведамляецца на сайце ДПК РБ.

Памежнікі рэкамендуюць ўлічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршруту руху або зусім ўстрымацца ад паездак на гэтым напрамку.

Такое ж развіццё падзей магчыма і на іншых кірунках.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць