«Літвіны» разграмілі «Зуброў» ў мінскім дэрбі па амерыканскім футболе (фотарэпартаж)

Ва Усходняй лізе па амерыканскім футболе у няделю, 24 мая на полі спартовага комплексу «Алімпійскі», сыйшліся дзве сталічныя каманды: "Літвіны" і "Зубры". Матч праходзіў на полі Цэнтра водных відаў спорту. Падрабязнасці ў нашым фотарэпартажы.



Калі задумацца, то на сённяшні дзень, гэта адзінае прынцыповае спартовае мінскае дэрбі, якое засталося: бо ўжо двубоі паміж футбольнымі «Дынама» і «Партызанам» (былым «МТЗ-РЫПА») не праводзяцца, як і паміж хакейнымі «Юнацтам» і «Дынама». Сам стадыён невялікі, але амаль усе тры трыбуну запоўнены звыш, чым напалову. Заўзятараў прыкладна раўная колькасць, мабыць крыху больш прыхільнікаў «Літвінаў».

У першай палове матчу «Літвіны» ўпэўнена гулялі, як і ў нападзенні, так і абароне. Каманда з лёгкасцю заносіла татчдаўны і не давала суперніку наблізіцца да заліковай зоны.

Другую палову матчу «чырвона-залатыя» працягвалі так жа актыўна, як і першую і за адну чвэрць рэалізавалі 2 тачдаўны, лік стаў зусім разгромным: 31:0. Пасля «Літвіны» вырашылі зрабіць некаторыя замены і паставілі гульцоў ратацыі, гэтым скарысталіся«Зубры», занеслі тачдаўн і зарабілі двухачковую рэалізацыю.

І тут прагучаў фінальны свісток, на табло зафіксаваўся лік: 31:8 на карысць «Літвінаў».

Такім чынам «Літвіны» ўжо фактычна гарантавалі сабе месца ў фінале Усходняй лігі па амерыканскім футболе.

Группа падтрымкі Літвінаў

 

Чарлідаршы "Зуброў"

 

Каментаваць