Ля берагоў Італіі затануў міжземнаморскі лайнер

Італьянская паліцыя па патрабаванні пракуратуры затрымала капітана патанулага ля ўзбярэжжа Італіі лайнера "Коста Канкордыя" Франка Скетына (Franco Schettino), паведамляе агенцтва Франс Прэс са спасылкай на мясцовае інфармагенцтва ANSA. Раней у суботу, 14 студзеня, Скетына ў інтэрв'ю тэлеканалу Tgcom24 распавёў, што "Коста Канкордыя" атрымаў прабоіну, сутыкнуўшыся са скаламі, якія не былі пазначаныя на картах.

Прадстаўнікі італьянскай пракуратуры дапытвалі Скетына на працягу некалькіх гадзін, пасля чаго капітан лайнера быў затрыманы. Пракуратура пачала расследаванне, у рамках якога ўжо адбыліся допыты іншых чальцоў экіпажа.

У сваю чаргу прадстаўнікі суднаўладальніка - кампаніі Costa Crociere - заявілі, што судна ішло звычайным курсам з Чывітавек'і ў Савону, якім яно курсіруе кожны тыдзень. У кампаніі таксама адзначылі, што ў капітана за плячыма 11 гадоў стажу.

Ахвярамі крушэння італьянскага круізнага лайнера "Коста Канкорд" блізу выспы Джыльё ля ўзбярэжжа Тасканы сталі тры чалавекі. Раненні атрымалі 79 чалавек. Прыкладна 40 пасажыраў лічацца зніклымі без вестак, аднак іх колькасць скарачаецца па меры праверкі спісаў пасажыраў, зарэгістраваных у порце адпраўкі судна Чывітавек'і.

Усяго на борце "Коста Канкорд" знаходзіліся 4234 чалавекі, з іх - 1000 чальцоў экіпажа. У ліку пасажыраў былі грамадзяне Казахстана і Украіны, а таксама 108 расійцаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто з іх у выніку крушэння не пацярпеў.

Круізны лайнер "Коста Канкордыя" атрымаў 70-метровую прабоіну ўвечары 13 студзеня. Паведамлялася, што судна села на мель або натыкнулася на рыфы. Пасля аварыі лайнер нахіліўся на правы борт і пачаў тануць. Да вечара суботы корпус "Коста Канкорд" практычна цалкам сышоў пад ваду, аднак частка ўсё яшчэ бачная над паверхняй.

Шматлікія пасажыры лайнера скардзіліся на дрэнную арганізацыю эвакуацыі, затрымкі са спускам на ваду шлюпак.

Паводле Lenta.ru

Каментаваць