Ля Чырвонага Касцёлу збівалі і затрымлівалі

19 снежня 2011 года актывісты дэмакратычных арганізацый, ініцыятыў, партый і рухаў разам са звычайнымі грамадзянамі Беларусі сабраліся ля Чырвонага Касцёла, каб адзначыць гадавіну разгону Плошчы падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і памаліцца за палітвязняў, якія прайшлі праз катаванні і ўжо год знаходзяцца за кратамі.

Малітоўная акцыя адбывалася ў процістаянні з сілавымі структурамі. У выніку вельмі жорстка былі збіты і затрыманы каля 40 чалавек. Людзей валілі, збівалі і цягнулі па зямлі, па прыступках і кідалі ў мікрааўтобусы.

Зараз вядомы імёны некаторых затрыманых. Гэта Мускі Міхась, Васільеў Раман, Пратасавіцкі Андрэй, Яроменак Уладзь, Алесь Макаеў, Наста Шулейка і іншы. Таксама быў затрыманы адзін з карэспандэнтаў газеты “Новы Час. Падчас затрыманняў Ганна Шапуцька заўважыла: “Зараз адбываецца сапраўднае процістаянне сілаў зла з Богам.

Але, нягледзячы на збіццё і затрыманні, людзі не разыходзіліся. Каля 60 чалавек працягвалі маліцца і даваць інтэрв’ю журналістам розных агенцтваў. Прыкметна, што да Чырвонага касцёла прыйшоў кіраўнік амерыканскай дыпмісіі ў Беларусі Майкл Скэнлан.

Кіраўніцтва Чырвонага касцёла не пайшло на перамовы з уладамі. Пратэстанцкі святар прачытаў прысутным ад свайго сэрца малітву, у якой прасіў Бога хутчэйшай свабоды для Беларусі і вызвалення палітвязняў, каб Бог даў сілы людзям ў змаганні з рэжымам, каб беларусы не адчувалі сябе рабамі, а ганарыліся сваёй дзяржавай. Затым прысутныя прачыталі “Ойча Наш і праспявалі малітву “Магутны Божа. Ганна Шапуцька пералічыла імёны ўсіх палітвязняў.

Па выхадзе з касцёла людзі зноў прадоўжылі малітву за Беларусь на вуліцы. Маці былога палітвязня Таццяна Кім прапанавала памаліцца за тое, каб лукашэнкаўскія прадстаўнікі ўлады ўсё ж супакоіліся, каб яны прыйшлі да 10 запаветаў Бібліі, каб Беларусь ішла не чужым, а сваім шляхам.
 
Каментаваць