«Ляпісы» блакавалі мяжу: на памежных пераходах творыцца нешта неверагоднае

Сённяшні канцэрт гурту «Ляпіс Трубяцкой», што пройдзе ў Вільні вечарам у Pramogu Arena, выклікаў вялікі ажыятаж у Беларусі, дзе канцэрты «Ляпісаў» забароненыя.
 



Білеты на цягнікі былі раскупленыя за тры тыдні да канцэрту. Рэшта рушыла ў Вільню на аўтамабілях.

Так, па стане на раніцы суботы чарга легкавых аўтамабіляў на ўезд у Катлоўцы складае 100 машын, у Каменным Логу таксама 100 машын. Аматары канцэрту паведамляюць, што ў гадзіну прапускаецца каля 15 легкавікоў.

Чарга ў Беняконях складае 40 машын, у Прывалцы Гродзенскага раёна — 50 машын.

 http://nn.by/?c=ar&i=82574

Каментаваць