Лявонаў — у шпіталі

Адзін з актывістаў прадпрымальніцкага руху, затрыманы 8 лютага ў Ваўкавыску, Юрый Лявонаў пераведзены ў турэмную бальніцу на вуліцы Кальварыйскай у Мінску. Пра гэта БелаПАН паведаміла яго дачка Юлія.

 

Адзін з актывістаў прадпрымальніцкага руху, затрыманы 8 лютага ў Ваўкавыску, Юрый Лявонаў пераведзены ў турэмную бальніцу на вуліцы Кальварыйскай у Мінску. Пра гэта БелаПАН паведаміла яго дачка Юлія.

Паводле яе слоў, 16 лютага яна прыехала ў Мінск, каб перадаць бацьку перадачу. «У СІЗА мне сказалі, што ён пераведзены ў бальніцу ў нядзелю, 15 лютага», — сказала Ю. Лявонава. — «Я размаўляла са следчым. Ён паведаміў, што тату паклалі ў Рэспубліканскі турэмны шпіталь на Кальварыйскай вуліцы з дыягназам «камяні ў нырках». Такі дыягназ не вельмі праўдападобны. Сам следчы паехаў у Ваўкавыск, і яго ў Мінску няма. Таксама мне не ўдалося звязацца з адвакатам — ён быў недаступны па мабільным тэлефоне. Я прыйшла ў адвакацкую кантору, у якой ён працуе, і мне сказалі, што адвакат у камандзіроўцы».

Паводле слоў Юліі, да арышту ў яе бацькі праблем з ныркамі не ўзнікала.

Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманы раніцай 8 лютага ў Ваўкавыску. Санкцыі на затрыманне і вобыск даў пракурор Гродзенскай вобласці.

Каментаваць