Лёс беларускай мовы павінен перастаць быць прадметам геапалітычнага гандлю, лічыць Вінцук Вячорка

Лёс беларускай мовы павінен перастаць быць прадметам геапалітычнага гандлю, тады "ўсё будзе нармальна, бо ў нас шматвяковы запас трываласці". Такую думку выказаў 13 чэрвеня беларускі мовазнаўца, былы кіраўнік Партыі БНФ Вінцук Вячорка ў Гомелі на сустрэчы, прысвечанай пашырэнню моўнай прасторы. У мерапрыемстве, арганізаваным маладзёжнай краязнаўчай грамадскай арганізацыяй "Талака", узяў удзел таксама мовазнаўца, амбасадар Пётр Садоўскі.



Лёс беларускай мовы павінен перастаць быць прадметам геапалітычнага гандлю, тады "ўсё будзе нармальна, бо ў нас шматвяковы запас трываласці". Такую думку выказаў 13 чэрвеня беларускі мовазнаўца, былы кіраўнік Партыі БНФ Вінцук Вячорка ў Гомелі на сустрэчы, прысвечанай пашырэнню моўнай прасторы. У мерапрыемстве, арганізаваным маладзёжнай краязнаўчай грамадскай арганізацыяй "Талака", узяў удзел таксама мовазнаўца, амбасадар Пётр Садоўскі.


На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні пашырэння моўнай прасторы, нацыянальныя формы імёнаў, прозвішчы як сямейныя і нацыянальныя каштоўнасці, геаграфічныя назвы, адметнасць беларускай мовы.


"Людзі неабыякавыя, для якіх беларуская мова ёсць каштоўнасць, якія рэальна ёй валодаюць, проста мусяць нейкі бар’ер пераадолець і пачынаць гаварыць на мове. Гэта не тое што не выклікае непаразумення, а наадварот, імкліва пашырае беларускамоўную прастору, бо людзі пачынаюць рэфлекторна адказваць па-беларуску, нават на ўзроўні падсвядомасці", — сказаў Вячорка. "У нас ёсць шмат неасвоеных моўных скарбаў: геаграфічныя назвы, нашы ўнікальныя імёны, непаўторныя выслоўі. З непаўторных культурных рэчаў складаецца непаўторны культурны код", — дадаў ён.


Паводле слоў Вячоркі, важна, каб дзяржава ставілася да роднай мовы спрыяльна, а не варожа. "Маючы ілюзію наконт вечнай дапамогі з боку Расіі, цяперашнія улады дэманструюць ёй лаяльнасць праз тое, праз што нельга яе дэманстраваць: што Беларусь — адзіная краіна постсавецкай прасторы, у якой расійская мова дзяржаўная. І атрымліваецца, што беларускай мове адводзіцца маленькая ніша, з якой ёй не дазваляецца падняцца", — сказаў Вячорка.


Варта адзначыць, што моўная сустрэча ў Гомелі пачалася з непрыемнасці: адміністрацыя гатэля "Надзея" адмовілася выдзеліць памяшканне для мерапрыемства "Талакі" без тлумачэння прычын, хаця кіраўнік аб’яднання Яўген Меркіс загадзя дамовіўся пра памяшканне і заплаціў грошы. Раніцай 13 чэрвеня яму патэлефанавалі і паведамілі пра скасаванне дамовы. "Мне ў адміністрацыі гатэля пра прычыну сказалі: ну, скажам так, аблвыканкам у нас заняў усе памяшканні", — заявіў Меркіс. Мерапрыемства адбылося ў іншым месцы.


"Гаворка пра беларускую мову, імёны і назвы, пра тое, што, здавалася б, усіх нас, беларусаў, павінна аб’ядноўваць, — і раптам пачынаюцца паранаідальныя рэакцыі, зрываюць падзею. Не ведаю, у чым прычына. Думаю, той, хто прымаў дадзенае рашэнне, не праявіў ні розуму, ні беларускага патрыятызму", — пракаментаваў сітуацыю Вінцук Вячорка.


Алена Германовіч, БелаПАН
 

Абмеркаванне:

  • Из диаспоры
  • 2013-07-26 00:51:19
Большинство белорусов люди русского языка и русской культуры, и диаспора не исключение. Те белорусы, которые возвращаются на Родину, едут в родные места, к родному им русскому языку, а не для того,
чтобы вписаться в белорусскоязычную оппозиционно настроеную тусовку.

Это был съезд белорусов мира, а не съезд белорусскоязычных оппозиционеров диаспоры и внутренних эмигрантов.
  • Алесь
  • 2013-07-26 02:17:14
Калі гэтакім беларусам ня трэба беларуская мова і культура, то і ня трэба называцца беларусамі.
  • Из диаспоры
  • 2013-07-26 02:27:45
Не вам решать кому и как называться. Организаторам съезда стоило бы тогда приглашать на исключительно белорусскоговорящих и оппозиционых. Много бы таких не насобиралось, но всем бы было хорошо и
уютно.
  • Из метрополии
  • 2013-07-26 17:59:34
К родному русскому языку можно и во Владивосток тогда ехать! У меня самого родной язык также и русских, но вы оскорбляете тех, кто сохраняет национальный белорусский язык. Говорить можно на каком
угодно, но если белорусский язык и культура вам чужды - вы не белорус. Называясь белорусом, человек должен уважение иметь к национальной памяти, говорит он на белорусском постоянно или нет. Для вас
белорусский язык = оппозиция? И да, вот именно, это был съезд БЕЛОРУСОВ мира, а не людей с гербом БССР на свидетельстве о рождении.
  • Из диаспоры
  • 2013-07-26 21:06:43
Едут и во Владивосток, едут и в Брест.... Туда, куда считают нужным. Без чьих либо указаний куда ехать, на каком языке говорить и кого и чего уважать. Еще раз вам напоминаю: мероприятие было заявлено
как съезд белорусов, а не оппозиционеров-сектантов под бел-красно-белым. Если есть с этим проблемы, то обратитесь к организаторам.
  • Из метрополии
  • 2013-07-27 04:42:24
Если вы белорус, то почему презираете свою культуру? Вы можете представить себе польский или русский съезд без польского или русского языка? Какие вы белорусы тогда, предателей, янычаров орда. От вас
даже никто не требует говорить по-белорусски. но вы просто не понимаете, что такое родина и национальность.
  • Из метрополии
  • 2013-07-27 04:44:00
Есть и господа под красно-зелёным, кто любит свою культуру и язык, в отличие от вас.

Каментаваць