“Лютага палітыка” вызначыць суд

Ініцыятары прыза “Лютая палітыка абвясцілі пераможцаў 2010 года ў 14 намінацыях. Лаўрэаты былі ўганараваны статуэткамі васковага Дыягена як “матэрыяльнага ўвасаблення іранічнага стаўлення да палітычных феноменаў.

 

Цырымонія ўзнагароджання праводзілася другі раз. Зараз у сувязі з мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі прыз атрымаў назву “АбсаЛютая палітыка. А намінуюцца на яго палітычныя дзеячы, падзеі і кампаніі, якія адзначыліся ў найбольш абсурдных, адыёзных ці смешных выяўленнях.

 



Ініцыятары прыза “Лютая палітыка абвясцілі пераможцаў 2010 года ў 14 намінацыях. Лаўрэаты былі ўганараваны статуэткамі васковага Дыягена як “матэрыяльнага ўвасаблення іранічнага стаўлення да палітычных феноменаў.

Цырымонія ўзнагароджання праводзілася другі раз. Зараз у сувязі з мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі прыз атрымаў назву “АбсаЛютая палітыка. А намінуюцца на яго палітычныя дзеячы, падзеі і кампаніі, якія адзначыліся ў найбольш абсурдных, адыёзных ці смешных выяўленнях.

У журы ўвайшлі палітолагі і блогеры, якія пішуць на палітычныя тэмы. У тым ліку Дзяніс Мельянцоў, Юры Чавусаў, Яўген Ліпковіч, Наталля Васілевіч, Алесь Лагвінец, Віталь Сіліцкі і іншыя — усяго 12 чалавек.


Так, у намінацыі за няспраўджаны прагноз перамагла амбасада ЗША ў Беларусі супольна з неназваным “былым дарадцам па адносінах з прэсай прэзідэнцкай адміністрацыі Аляксандрам ХХХХХХ. За прадказанне, што Лукашэнка адмовіцца балатавацца на чацвёрты тэрмін. “За тонкі гумар і разнастайнасць думак, — патлумачыла прысуджэнне прыза журы.


Намінацыя “Запільнасць дасталася невядомаму супрацоўніку расійскіх спецслужбаў, які паведаміў пра падрыхтоўку замаху на Лукашэнку падчас святкавання “Дажынак. А таксама аналітыкам і экспертам разам з Беразоўскім, Кастусёвым, Мілінкевічам, Раманчуком — шукальнікам “расійскага следу падчас выбараў. Журы перадусім адзначыла “ўзровень творчага падыходу ў пошуку змоваў і сакрэтных сюжэтаў у беларускай палітыцы.


А пераможцам намінацыі “Скандал стаў знакаміты кот Барсік. Той самы, які заключыў з кандыдатам Някляевым перамір’е і падпісаў мемарандум аб ўзаемаразуменні паміж “родам чалавечым і жывёльным светам.


Намінацыі за трыумф юрыдычнай мыслі “Дура Лекс дамогся міністр унутраных справаў. Анатоль Куляшоў заявіў, што "жыве не па законах ААН", а “па законах сваёй краіны. Размова ішла пра расстрэл двух асуджаных, якія абскарджвалі ў Камітэце ААН па правах чалавека смяротныя прысуды.


А “Еўраразетку — намінацыю за найлепшую інтэграцыю з Еўропай — атрымаў беларускі народ на плошчы. За тое, што 19 снежня “шляхам самаахвярнага ўдзелу у правакацыі і праз далейшае збіццё дамогся скасавання платы за выдачу нацыянальных візаў у краіны Еўрасаюза.


Журналісту Васілю Сямашку дасталося за “разгон гейпрайда (“Акцыя года). Блогер Яўген Ліпковіч атрымаў васковага Дыягена за сукупныя віртуальныя дасягненні (“Палітыка 2.0). У тым ліку за вылучэнне сябе ў мясцовыя саветы дэпутатаў праз ЖЖ і ініцыяванне кампаніі ШОС. А пакаянная заява экс-кандыдата Яраслава Раманчука пасля выбараў увасобілася ў намінацыю за палітычнае самазабойства.


Пераможца галоўнага прыза — “Палітык года — пакуль не персаніфікаваны. “Генерала Плошчы вызначыць пракуратура і суд. Як паведаміла журы, прыз “лютаму палітыку будзе ўручаны пасля яго вызвалення.


Ініцыятары ідэі лічаць, што “Лютая палітыка найбольш адэкватным чынам адлюстроўвае тое, што адбываецца ў палітычным жыцці. Бо, на думку палітолага Юрыя Чавусава, “стала амаль немагчыма адрозніць сапраўдную палітыку ад пародыі на палітыку.


Як вядома, прэміі і прызы ўручае Малады фронт, Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый, ПЭН-цэнтр, Хартыя’97, аргкамітэт руху “Абаронцы Айчыны. А ідэя “Лютай палітыкі нарадзілася  ў асяроддзі ЖЖыстаў. “Мы заўважылі, што наяўны спектр прэміяў (яны такія пафасныя, узнёслыя) не адлюстроўвае сапраўдную дыскусію пра беларускую палітыку. Мы год таму паспрабавалі трошку панізіць градус гэтага пафасу, — сказаў Юры Чавусаў.


Намінаваннем на прыз яго ініцыятары імкнуцца таксама давесці і пра адказнасць экспертаў і палітыкаў. “Гэта датычыцца і прагнозаў, і планавання кампаній, і проста адказнасці палітыкаў за свае ўчынкі. І мы хаця б у такім выключна гумарыстычным стылі да гэтай адказнасці заклікаем, — зазначыў палітолаг.

(Абса)ЛЮТАЯ ПАЛІТЫКА-2011

Самыя смачныя кавалкі палітычнага году ў Беларусі

АГУЛЬНЫЯ НАМІНАЦЫІ

1. “Еўраразетка — за найлепшую інтэграцыю з Еўропай

Беларускі народ на Плошчы — за тое, што шляхам самаахвярнага ўдзелу у правакацыі і праз далейшае збіццё дамогся скасавання платы за выдачу нацыянальных візаў у краіны Еўрасаюза http://telegraf.by/2011/02/estonja-zrabla-bjasplatnim-vzi-dlja-belarusa.html

2. За вынас мозга сродкамі палітычнага аналізу

Станіслаў Шушкевіч з прапановай вырашыць пытанне з правамі чалавека ў Беларусі праз увядзенне ў краіну расійскіх войскаў http://nn.by/?c=ar&i=47975

3. Скандал!

Кот кандыдата Някляева http://nn.by/?c=ar&i=43761

4. Запільнасць

Невядомы супрацоўнік расійскіх спецслужбаў, які паведаміў пра падрыхтоўку пакушэння на Лукашэнку ў часе святкавання “Дажынак, беларуская аналітычная і экспертная супольнасць, а таксама спадары Беразоўскі, Кастусёў, Мілінкевіч, Раманчук і іншыя шукальнікі “расійскага сьледу у час выбарчай кампаніі і па выніках 19 снежня http://telegraf.by/2010/09/kreml--nazval-bredom-ugrozi-v-adres-lukashenko.html http://naviny.org/?p=2940

5. “За тонкі гумар і разнастайнасць думак —  за няспраўджаны прагноз года

Амбасада ЗША ў Беларусі супольна з неназваным «бывшим советником по отношениям с прессой президентской администрации Александром XXXXXX» за прагнозы адносна адмовы Аляксандра Лукашэнкі балатавацца на чацвёрты тэрмін (па дадзеных Вікілікс) http://naviny.by/rubrics/politic/2011/02/11/ic_articles_112_172401/

6. “Палітыка 2.0 – за спалучэнне віртуальнага і палітычнага

Яўген Ліпковіч – па сукупнасці віртуальных дасягненняў, у прыватнасці за кампанію “Кастусёў или смерть, за абарону Севастопальскага парку, за вылучэнне ў мясцовыя саветы дэпутатаў праз ЖЖ ды ініцыяванне кампаніі ШОС.

7. Акцыя года

Журналіст Белапана Васіль Сямашка разганяе гейпрайд http://gaybelarus.by/naviny/slavic-pride/zhurnalist-belapan-kidal-v-uchastnikov-gei-praida-yaicami.html

8. “Зліццё і паглынанне — за поспехі ў кааліцыйным развале-будаўніцтве (аб’яднаная з намінацыяй “Элементарныя часціцы)

Удзел кандыдатаў ад апазыцыі ў тэлевізійных дэбатах, калі яны здолелі на працягу гадзіны дэманстраваць кранальнае тактычнае адзінства, з улікам папярэдніх канфліктаў.

9. “Пазыцыянуйся! – за найлепшы рэбрэндынг

Аляксей Міхалевіч — распачаў кампанію прэзэнтацыяй у планетарыі, працягнуў прэзентацыяй праграмы ў ратушы, шакаваў усіх заявамі пра гарантыі для Лукашэнкі пасля прыходу да ўлады, абяцаў забараніць бырла і шансон у маршрутках, але пытанні дзяржаўнай сімволікі лічыў не прэзідэнцкай справай, на плошчу не заклікаў, але сам прыйшоў і быў кінуты ў вязніцу http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=34368 http://znb-by.org/arhiu/item/95-mihalevich-prezentavau-svaju-pragrammy.html http://election.in-by.net/bel/%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%81%D1%8C_%D0%BC%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87/%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B/372/

10. “Дура Лекс — за трыумф юрыдычнай мыслі

Міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў, які заявіў, што не жыве па законах ААН, чым апраўдваў расстрэлы асобаў, якія абскарджвалі ў Камітэце ААН па правах чалавека смяротныя прысуды http://telegraf.by/2010/04/krank-mus-belarus--ne-zhive-pa-zakonax-aan.html

11. Кампанія года

Нядоўгая выбарчая кампанія прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Іллі Дабратвора (спрабаваў зарэгістраваць ініцыятыўную групу з 1 чалавека).

12. СМІ года

Фэйсбук Хартыі-97, што за вечар стварыў пераканаўчую карціну дзяржаўнага перавароту, паведамляючы кожныя дваццаць хвілін пра Ўрад нацыянальнага даверу, “народны натоўп штурмуе дом ураду і г.д. — за збор доказнай базы.

13. Прэмія Дарвіна ў галіне палітычных і сацыяльных навук — за палітычнае самазабойства

Яраслаў Раманчук за заявы на прэс-канферэнцыі 20 снежня.

14. ГАЛОЎНЫ ПРЫЗ

Палітык года

“Генерал Плошчы як абстрактнае і сукупнае ўвасабленне народных чаканняў. На жаль, персаніфікацыя “Генерала Плошчы яшчэ не завершаная да канца — няхай цяпер пракуратура і суд вызначае, хто сапраўды з’яўляецца палітыкам мінулага году ў Беларусі. Прыз будзе аддадзены ЛЮТАМУ ПАЛІТЫКУ мінулага года пасля ягонага вызвалення.
 

Каментаваць