Лукашэнка: Без прашэння аб памілаванні ніхто не выйдзе

Памілаваныя апазіцыянеры выйшлі на волю не з-за ціску Еўразвязу, аявіў сёння кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў.

"Не напісалі б прашэння аб памілаванні, сядзелі б да гэтага часу, і тыя, хто там застаўся і не напісаў гэтага звароту на імя прэзідэнта, будуць сядзець. Вось і ўвесь ціск. Ніхто на мяне тут не націсне", – цытуе прэзідэнта БелТА.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы папярэдзіў: "Яшчэ адзін ціск – і тыя балбатуны, якія выйшлі на свабоду і мусяць сказаць “дзякуй, што з імі так абышліся, могуць вярнуцца зноў у калонію".

У той жа час Аляксандр Лукашэнка расказаў, што, прымаючы рашэнні аб памілаванні, ўлічваў асабістыя аспекты: наяўнасць маленькага дзіцяці ў аднаго з вызваленых і праблемы са здароўем у іншага. "Не было б малога ў аднаго, а ў другога спіна раптам не забалела (там ён ужо хадзіць не мог, поўзаў, праўда, тут, як выйшаў, пабег), я б, можа быць, нават і не рэагаваў гэтак на іхныя просьбы. Падумаў, добра, няхай яны будуць у сваіх сем'ях", – сказаў ён.

belsat.eu

Каментаваць