Лукашэнка не спяшаецца даваць дабро на стварэнне расійскай авіябазы

Як заявіў 17 чэрвеня ў інтэрв'ю ТАСС міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў: "Пытанне аб часе і месцы стварэння расійскай авіябазы на тэрыторыі Беларусі цяпер знаходзіцца ў палітычнай плоскасці яго рашэння". Таму, "гаварыць пра тэрміны перакідання з Расійскай Федэрацыі самалётаў Су-27 і верталётаў Мі-8 пакуль рана".



У шэрагу каментароў па гарачых слядах, гэта заява была пададзена з налётам сенсацыйнасці. Бо яшчэ ў сярэдзіне кастрычніка 2014 г. галоўнакамандуючы ВПС Расіі генерал-палкоўнік Віктар Бондараў абвясціў канчатковы варыянт плана размяшчэння палка расійскіх знішчальнікаў на беларускай тэрыторыі. З яго вынікала, што гэтая авіячастка будзе базавацца не ў Баранавічах, як меркавалася раней, а ў Бабруйску. А ўсе 24 Су-27СМ3 з яе складу з'явяцца ў Беларусі не ў 2015-м, а ў 2016 годзе.

Больш за тое, тады ж некаторыя эксперты выказалі здагадку, што ў Бабруйску можа быць размешчаны не толькі полк расійскіх Су-27СМ3, але і галоўная база ВПС Расіі ў Беларусі. На іх думку, улічваючы развіццё падзей вакол Украіны, у Бабруйску цалкам маглі з'явіцца і франтавыя бамбавікі Су-34 (нездарма яны праляталі на парадзе ў Мінску 3 ліпеня 2014 года і 9 траўня 2015 года), і нават далёкія ракетаносцы Ту-22М3.

Упершыню аб тым, што канчатковае рашэнне па пытанні наконт размяшчэння ў Беларусі расійскага авіяпалка яшчэ не прынята паведаміў 31 сакавіка 2015 года пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка ў інтэрв'ю «Расійскай газеце». Паводле яго слоў, перамовы вядуцца з нагоды вызначэння колькасці дзяжурнага падраздзялення знішчальнікаў, якое будзе размешчана на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

З улікам вышэйпададзенага, ёсць дастаткова падстаў меркаваць, што і цяперашні тэрмін адкрыцця расійскай авіябазы будзе (у які ўжо раз) перанесены. У дадзеным кантэксце, відавочна, варта нагадаць, што ўпершыню план стварэння на беларускай тэрыторыі расійскай знішчальнай авіяноснай базы агучыў у красавіку 2013 года ў Мінску міністр абароны РФ Сяргей Шайгу. Двума месяцамі пазней па выніках аўдыту ўсіх больш-менш прыдатных для гэтых мэтаў авіябаз савецкай эпохі, голоўнакамандуючы ВПС Расіі  заявіў, што больш за ўсё ім падыходзіць аэрадром у Лідзе.

Аднак, у сакавіку 2014 года той жа Віктар Бондараў абвясціў, што яшчэ да заканчэння гэтага года полк Су-27СМ3 будзе разгорнуты не ў Лідзе, а на аэравузле ў Баранавічах. Пры гэтым матывы змены першапачатковых намераў названыя не былі. Што, зрэшты, не стала асаблівай нечаканасцю. Са снежня 2013 года ў Баранавічах на ратацыйнай аснове сумесна з беларускімі лётчыкамі пачало несці баявое дзяжурства звяно знішчальнікаў Cу-27 са складу ВПС Расіі.

Але і гэта рашэнне, як высветлілася праз сем месяцаў, аказалася не канчатковым: цяпер полк ўдарных Су-27СМ3 планавалася раскватараваць не ў Баранавічах, а ў Бабруйску і на 12 месяцаў пазней таго тэрміну, які назваў у свой час Сяргей Шайгу. У сувязі з тым, як гэта павялося, прычыны змены месца і часу разьмяшчэньня расейскай авіяпалка названыя не былі, эксперты кінуліся ва ўсе цяжкія.

З усіх довадаў якія былі імі названыя, больш-менш абгрунтаванымі выглядалі наступныя. Па-першае, у пачатку кастрычнік 2014 года стала вядома пра рашэнне ўрада ЗША прадаць Польшчы 40 высокадакладных крылатых ракет класа «паветра-паверхня» AGM-158 JASSM з далёкасцю дзеяння да 370 км.

Такім чынам ёсць падставы меркаваць, што менавіта патэнцыйная пагроза паразы гэтымі ракетамі расійскага авіяпалка на аэрадроме ў Баранавічах (у выпадку яго размяшчэння там) і прымусіла ваенна-палітычнае кіраўніцтва Расеі перанесці месца базавання сваіх Су-27СМ3 ў Бабруйск які далей стаіць і ад заходніх, і ад паўночна-заходніх межаў Беларусі. Што пацвердзілі і крыніцы ў Мінабароны Расіі.

Яны ж, дарэчы, назвалі і другую прычыну пераносу месца базавання расійскіх шматфункцыянальных знішчальнікаў ў Бабруйск. Гэта — большы памер і лепшая укамплектаванасць. Да 1993 года ў Бабруйску грунтаваўся авіяполк, абсталяваны бамбавікамі-ракетаносцамі Ту-22МЗ. Пасля распаду Савецкага Саюза ён перабазіраваўся ў Расію, а аэрадром быў закансерваваны. Але пасля пэўнага рамонту і мадэрнізацыі гэтая пляцоўка цалкам у стане прымаць самалёты практычна любых тыпаў.

Але і гэты сцэнар, як мы бачым, аказаўся не апошнім. Што адны эксперты тлумачаць тым, што да выбараў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка не хоча бударажыць грамадскую думку размяшчэннем групоўкі расійскай авіяцыі на нашай тэрыторыі. Іншыя кажуць пра нежаданне беларускага лідэра ставіць пад пагрозу пацяпленне ў яго адносінах з Захадам.

Як гэта часта бывае ісціна, відавочна, дзесьці пасярэдзіне.

Аляксандр Алесінnaviny.by

Каментаваць