Лукашэнка падпісаў дэкрэт «Аб развіцці прадпрымальніцтва»

Сёння, 23 лістапада, Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт «Аб развіцці прадпрымальніцтва». Пра гэта паведамілі ў яго прэс-службе.
Фото: sputnik.by

Фото: sputnik.by

Там падкрэслілі, што гэты дакумент — ключавы з пакета нарматыўных прававых актаў, якія павінны спрыяць паляпшэнню бізнес-клімату ў Беларусі.

Дзеянне дэкрэта закране сферы, у якіх засяроджана прыкладна 95% малога і сярэдняга бізнесу.

Дакумент кардынальна змяняе механізмы ўзаемадзеяння органаў дзяржкіравання і бізнесу. Умяшанне чыноўнікаў у працу бізнесменаў зводзіцца да мінімуму, як і кантроль за іх дзейнасці. У краіне ўводзіцца паведамляльны прынцып здзяйснення самых распаўсюджаных відаў эканамічнай дзейнасці (бытавыя, сацыяльныя, турыстычныя паслугі, дзейнасць у сферы гандлю і грамадскага харчавання, перавозак пасажыраў і т д.). Грамадзянін можа падаць заяву ў выканкам і на наступны ж дзень пачаць займацца бізнесам.

У дэкрэце гранічна сістэматызаваны і скарочаны агульныя патрабаванні да пажарнай бяспекі. Акрамя таго, прадпрыемствам сферы гандлю і грамадскага харчавання не трэба будзе ўзгадняць з выканкамамі рэжым працы магазінаў, кафэ і рэстаранаў (выключэнне тычыцца толькі кропак, якія працуюць у начны час).


Паводле freesmi.by

Каментаваць