Міхалевіч заклікаў Лукашэнку праявіць чалавечнасць

Экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксей Міхалевіч звярнуўся да А. Лукашэнкі з нагоды здзяйснення тэракту ў мінскім метро.  І заклікаў яго вызваліць усіх палітвязняў.

“Мы павінны прадэманстраваць, што ў краіне засталіся каштоўнасці, такія як чалавечае жыццё, якія могуць нас аб'яднаць у крытычнай сітуацыі, — заявіў палітык. І зазначыў: “У параўнанні з тэрактам у метро, дзясяткі зняволеных за тры пабітыя 19 снежня шкла выглядаюць недарэчна.

“Я не ведаю, хто вінаваты ў тым, што ў Мінску адбылася гэтая страшэнная трагедыя, і не хачу будаваць ўласных здагадак, іх і так дастаткова, — гаворыць экс-кандыдат у распаўсюджанай 12 красавіка заяве. — Мне не хочацца верыць, што беларускія або расійскія спецслужбы маглі пайсці на такі жудасны крок. Не хочацца і думаць, што хтосьці з-за закручвання гаек перайшоў да партызаншчыны і тэрарызму. Спадзяюся, што будзе праведзена ўсебаковае і аб'ектыўнае расследаванне і праўда будзе высветленая.

Былы вязень СІЗА КДБ заклікаў Лукашэнку “з мэтай дасягнення нацыянальнага адзінства выпусціць усіх палітычных зняволеных. “У такія цяжкія моманты гісторыі як ніколі важна нацыянальнае адзінства і прымірэнне. У дэмакратычных краінах у падобнай крытычнай сітуацыі ствараюцца шырокія кааліцыі з раней варагуючых палітычных партый, — адзначыў Аляксей Міхалевіч.

Нагадаем, што палітык правёў у СІЗА КДБ два месяцы як адзін з абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках. Пасля вызвалення пад падпіску аб нявыездзе ён паведаміў на прэс-канферэнцыі 28 лютага пра катаванні і дамову аб “супрацоўніцтве з КДБ. Паводле яго словаў, ён пагадзіўся яе падпісаць, каб выйсці на волю і распавесці пра “канцлагер у цэнтры Мінска. Аляксей Міхалевіч у ноч на 12 сакавіка таемна з’ехаў з Беларусі і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

Каментаваць