Мікола Статкевіч – лаўрэат прэміі імя Юрыя Захаранкі

У пятніцу, 25 лютага, у Мінску адбылося ўручэнне прэміі імя зніклага без вестак у 1999 годзе экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі генерала Юрыя Захаранкі, якая называецца “З адкрытым забралам. Сёлета яе лаўрэатам стаў палітычны зняволены, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі і старшыня аргкамітэту па стварэнню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Мікалай Статкевіч.



У пятніцу, 25 лютага, у Мінску адбылося ўручэнне прэміі імя зніклага без вестак у 1999 годзе экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі генерала Юрыя Захаранкі, якая называецца “З адкрытым забралам. Сёлета яе лаўрэатам стаў палітычны зняволены, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі і старшыня аргкамітэту па стварэнню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Мікалай Статкевіч.

З тае прычыны, што зараз Мікалай Статкевіч, асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю і ўдзел у так званых масавых беспарадках, якія нібыта мелі месца ў Мінску ўвечары 19 снежня 2010 года, знаходзіцца ў магілёўскай турме, ганаровы дыплом атрымала жонка палітвязня Марына Адамовіч.

Па словах кіраўніка Цэнтра па правах чалавека Раісы Міхайлоўскай, гэтым разам камісія, якая вызначае лаўрэатаў, была адзінадушнай у тым, што сёлета атрымаць прэмію павінен менавіта Мікалай Статкевіч. “Мікалай названы лаўрэатам за ягоную мужнасць, стойкасць, за тое, што ён так моцна і непахісна трымаецца, больш за год знаходзячыся ў вязніцы, - адзначыла праваабаронца.

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнню руху ветэранаў баявых дзеянняў “Абаронцы Айчыны, кіраўнік зарэгістраванага ва Украіне Праваабарончага цэнтра “Прававая дапамога насельніцтву Алег Волчак патлумачыў, чаму Мікалай Статкевіч уганараваны дыпломам імя Юрыя Захаранкі. “Мікалай стаяў ля вытокаў нашага беларускага войска, ён з’яўляецца адным са стваральнікаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Некаторыя з ягоных былых паплечнікаў пайшлі ва ўладу, а ён застаўся верным гэтай справе. Для Статкевіча паняцце “Радзіма насамрэч вышэй за ўсё. Мікалай не толькі ёсць ідэалам беларускага афіцэра, але і сапраўднага мужчыны. Да таго ж. гэтай узнагародаю мы спрабуем аказаць яму маральную падтрымку, - падкрэсліў Алег Волчак.  

Прэмія імя Юрыя Захаранкі “З адкрытым забралам вядзе сваю гісторыю ад 2005 года. Дыплом лаўрэата ў мінулыя гады атрымлівалі генерал і палітык Валеры Фралоў, праваабаронца з Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла, былыя кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі і палітвязні прафесар Аляксандр Казулін і паэт Уладзімір Някляеў, журналіст Аляксандр Тамковіч, ветэран вайны ў Афганістане Аляксандр Камароўскі. 
 

Каментаваць