Міліцыя пазбавіла абеду бамжоў

Сталічныя праваахоўнікі сарвалі традыцыйную нядзельную раздачу ежы бяздомным.



Восем удзельнікаў ініцыятывы “Ежа замест бомбаў былі затрыманыя міліцыяй ля гандлёвага цэнтру “Шчасце (Уручча), дзе па нядзелях бяздомныя людзі атрымоўваюць бясплатныя абеды.



Сталічныя праваахоўнікі сарвалі традыцыйную нядзельную раздачу ежы бяздомным.



Восем удзельнікаў ініцыятывы “Ежа замест бомбаў былі затрыманыя міліцыяй ля гандлёвага цэнтру “Шчасце (Уручча), дзе па нядзелях бяздомныя людзі атрымоўваюць бясплатныя абеды.



“Прэтэнзіі міліцыянтаў не адрозніваліся ад стандартных пустых абвінавачванняў у г. зв. “антысанітарыі і недапушчэнні правядзення ініцыятываў падобнага кшталту ў грамадскіх месцах, — пішуць у сваім блогу прыхільнікі мінскай ініцыятывы “Ежа замест бомбаў. Маладыя людзі правялі ў апорным пункце 2 гадзіны, на іх склалі пратаколы апытання, пасля чаго адпусцілі, паабяцаўшы наступным разам пакараць больш строга. Паводле міліцыі, акцыі па раздачы ежы выклікаюць незадавальненне мясцовых жыхароў.



Акцыі “Ежа замест бомбаў заканчваюцца затрыманнямі не першы раз — міліцыя, АМАП, людзі ў цывільным рэгулярна здзяйсняюць рэйды як па Уруччы, так і Міхайлаўскім скверы і скверы Балівара (скрыжаванне Захарава і Першамайскай), дзе бясплатныя абеды раздаюць па суботах. Пад затрыманні траплялі не толькі удзельнікі ініцыятывы, але і ўласна галодныя бяздомныя людзі. Праўда, далей за некалькі гадзінаў у апорным пункце справа не ішла.



Ініцыятыва “Ежа замест бомбаў вядомая ў свеце з 1980-х гадоў. Ідэя простая: людзі не павінны пакутаваць ад голаду ў той час, як дзяржава назапашвае вайсковыя ды міліцэйскія рэсурсы. Калі дзяржава не можа забяспечыць людзям харчаванне — гэта мусяць рабіць грамадзяне. У Беларусі ініцыятыва дзейнічае ў Мінску ды Баранавічах. Як правіла, абеды даволі простыя і вегетарыянскія — гарачыя супы, кашы ды хлеб з гарбатай.


Каментаваць