Мілінкевіч: Справа аб тэракце актуалізавала пытанне аб мараторыі на смяротнае пакаранне

Лідар Руху “За Свабоду Аляксандр Мілінкевіч кажа, што найперш перажывае тэракт у мінскім метро і падзеі вакол яго асабіста, проста як чалавек: “І менавіта як чалавек веруючы. Бо толькі Бог можа даць і забраць жыццё. А тут 17 жыццяў абарвалі тыя, хто вырашыў узяць на сябе функцыю Бога.

Што тычыцца вынясення і выканання смяротных прысудаў Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву, то для Мілінкевіча гэта “варварская і непрымальная практыка.

“Толькі ў нашай Беларусі сярод усёй Еўропы яшчэ дзейнічае пакаранне смерцю. Вось ахвяраў тэракту стала на дзве болей. Мы нібыта заселі ментальна і маральна ў сярэднявеччы, — зазначае лідар Руху “За Свабоду.

“Разгляд гэтай справы, узровень доказаў у судзе, у справядлівасць якога я, як і многія беларусы, не паверыў, толькі актуалізавалі пытанне наконт адмены ці хаця б мараторыя на смяротнае пакаранне, — лічыць Аляксандр Мілінкевіч. — Дзяржава абавязана пайсці на такі крок дзеля гуманізацыі грамадства, улады і стасункаў паміж уладай і грамадствам, вяртання да хрысціянскіх каштоўнасцяў.

Паводле pyx.by
 
Каментаваць