Мінюст — у БХК: адклічце зварот!

Вярхоўны суд 12 сакавіка вынесе рашэнне па скарзе Беларускага Хельсінкскага камітэта, які аспрэчыў папярэджанне Мінюста. Праваабаронцаў абвінавацілі ў распаўсюдзе недакладнай інфармацыі і дыскрэдытацыі праваахоўных органаў і органаў юстыцыі.


Так расцаніла Міністэрства юстыцыі зварот БХК да спецдакладчыка ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў Габрыэле Кнауль.



Вярхоўны суд 12 сакавіка вынесе рашэнне па скарзе Беларускага Хельсінкскага камітэта, які аспрэчыў папярэджанне Мінюста. Праваабаронцаў абвінавацілі ў распаўсюдзе недакладнай інфармацыі і дыскрэдытацыі праваахоўных органаў і органаў юстыцыі.


Так расцаніла Міністэрства юстыцыі зварот БХК да спецдакладчыка ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў Габрыэле Кнауль.


Праваабаронцы паведамілі пра ціск на адвакатаў, якія дапамагаюць зняволеным пасля арышту за акцыю 19 снежня. У прыватнасці, пра забарону публічна агалошваць інфармацыю пра стан іх здароўя і немагчымасць сустрэцца.


12 студзеня Мінюст накіраваў у БХК запыт “аб прадастаўленні дакумента. І “прапанаваў на працягу паловы гадзіны пераслаць па факсе альбо ў электронным выглядзе тэкст звароту. У той жа дзень Мінюст вынес БХК папярэджанне і запатрабаваў у двухдзённы тэрмін адклікаць зварот.


Прадстаўнік БХК у судовым працэсе Гары Паганяйла ўзгадаў 37-ы год, калі патрабавалі пакаянных лістоў. А кіраўнік арганізацыі Алег Гулак зазначыў у каментары “Новаму часу: “Факты, каторыя мы прывялі ў звароце, адпавядаюць рэчаіснасці. Высновы, каторыя мы зрабілі, мы маем права рабіць. Гэта галоўнае.


“Мне шкада і адвакатаў, і тых людзей, каторых яны бароняць. І шкада тых суддзяў, каторым адвакаты мала чым могуць дапамагчы, каб не даць магчымасці вынесці незаконнае рашэнне. Таму што адвакатура як частка справядлівай судовай сістэмы ў нашай краіне зараз пад вялікім пытаннем, — лічыць кіраўнік БХК.


За мінулыя два месяцы калектыўныя звароты да спецдакладчыка наконт пераследу адвакатаў накіравалі некалькі праваабарончых арганізацый. За апошнія два тыдні пяць адвакатаў былі пазбаўлены права займацца адвакацкай дзейнасцю. Гэта Павел Сапелка, Уладзімір Толсцік, Тамара Гараева і Алег Агееў — былыя адвакаты абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках, а таксама Таццяна Агеева, маці адваката Алега Агеева.


“Я вельмі крытычна ацэньваў стан адвакатуры і да пазбаўлення адвакатаў ліцэнзій. Адвакаты даўно ўжо занадта залежныя ад Мінюста і ад дзяржавы. Зараз стала яшчэ горш, — заявіў Алег Гулак. Ён мяркуе, што ў беларускай адвакатуры застануцца сумленныя людзі, якія змогуць несці “высокае званне адваката. “Але наяўнасць гэтых асобных адвакатаў, каторыя могуць там быць, ніякім чынам не гаворыць аб тым, што ўся адвакатура як інстытут такой з’яўляецца, — зазначыў ён.


Сябра Рады БХК Павел Левінаў падкрэсліў, што Беларускі Хельсінкскі камітэт звяртаўся да спецдакладчыкаў не адзін раз. І Міністэрства юстыцыі не казала пра тое, што гэта неправамерна, пра недакладныя звесткі, якія кагосьці ганьбуюць. Аднак гэтым разам рэакцыя з’явілася ў момант.


“З чым гэта звязана? Пасля 19 снежня наогул штосьці цяжка зразумець у сваёй уласнай краіне. Канечне, у кагосьці здалі нервы. Напэўна, не верыў і не думаў, што на вуліцу выйдзе такая маса народу. І зараз трэба гасіць гэтае полымя, каб менш людзей пра ўсё гэта ведалі, — сказаў Павел Левінаў.


“А Міністэрства юстыцыі, — лічыць ён, — як і іншае міністэрства, як нават любое домакіраўніцтва, не вольнае ў сваіх дзеяннях. У краіне ў нас усё вырашае адзін чалавек. І як пастаўлена вырашаць задачу, так яна ўсімі і вырашаецца.


На думку праваабаронцы, улады зрабілі са звароту да спецдакладчыка вялікі піяр. “Самі паднялі праблему фактычна на ўвесь свет. Аб тым, што і адвакатаў уціскаюць, а цяпер ужо і праваабаронцаў у сувязі з гэтым судовым разборам, — рэзюмаваў ён.


 

Каментаваць