Мірны Дзень беларускай салідарнасці

Неказаным “прыступам дэмакратыі сталася адзначэнне 16 лістапада традыцыйнага Дня беларускай салідарнасці.

Улады не толькі не перашкодзілі апазіцыі правесці ў пандзелак увечары акцыю на Кастрычніцкай плошчы сталіцы, але нават не адрэагавалі на сапраўдны феерверк, які быў заўважны і чутны далёка ад месца, дзе адбываўся “Ланцуг неабыякавых людзей.

А шостай вечара на плошчы сталі каля паўсотні грамадзян, якія трымалі партрэты палітвязняў Арцёма Дубскага, Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі, а таксама зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Змітра Завадскага. Але перад гэтым цягам больш як мінуты адбываўся салют (можна спрачацца, наколькі феерверк быў да месца менавіта 16 лістапада).

Сярод тых, хто ўзяў удзел у акцыі, - старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, экс-кіраўнік Партыі БНФ  Лявон Баршчэўскі, лідэр “Маладога фронту Зміцер Дашкевіч, іншыя вядомыя палітычныя і грамадскія дзеячы.

Гэтым разам на Кастрычніцкай плошы фактычна не было міліцыянтаў. Тое, што адбвалася, апроч журналістаў, здымалі і некалькі спецслужбоўцаў у цывільным. Але да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да ўдзельнікаў акцыі не дайшло.

Прастаяўшы на Кастрычніцкай плошчы паўгадзіны і некалькі разоў выгукнуўшы “Свабоду палітвязням! і “Жыве Беларусь!, апазіцыянеры мірна разышліся.    
 
Каментаваць