Місія МАГАТЭ ацэніць структуру будучай АЭС у Беларусі

Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі накіруе місію для агляду створанай інфраструктуры беларускай АЭС, паведаміў гендырэктар МАГАТЭ Юкіа Амано падчас візіту ў Мінск.

"Да скіравання місіі, шляхам правядзення сустрэч, мы можам дасягнуць разумення таго, што ядзерная энергія выкарыстоўваецца бяспечна, з захаваннем абароны ядзерных аб'ектаў, і атамная энергія выкарыстоўваецца на доўгатэрміновай аснове", — сказаў ён.

Генеральны дырэктар МАГАТЭ лічыць станоўчым, што "Беларусь бярэ на сябе адказнасць па забеспячэнні больш высокага ўзроўню бяспекі і празрыстасці", перадае БелаПАН.

Як паведамляў “Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы 3 красавіка з генеральным дырэктарам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі Юкіа Амано заявіў, што пры падтрымцы МАГАТЭ ўлады гатовыя "і другую атамную станцыю пабудаваць у Беларусі".

Паводле telegraf.by

Каментаваць