Місія ўзмацняе бяспеку

Міжнародная назіральная місія ўзмацніць “узровень бяспекі для сваіх прадстаўнікоў у сувязі з іх масавай дэпартацыяй з Беларусі.

Пра гэта заявіў яе кіраўнік, дырэктар па развіцці Маскоўскай Хельсінкскай групы Андрэй Юраў. Ён быў дэпартаваны з Беларусі ў сакавіку.

“У сувязі з апошнімі абставінамі прынята рашэнне аб пераходзе місіі ў іншы рэжым працы. Гэта забяспечыць больш высокі ўзровень бяспекі для яе прадстаўнікоў і памочнікаў, — зазначыў Андрэй Юраў.

За апошнія два месяцы ўлады Беларусі выдварылі з краіны 10 назіральнікаў місіі — 7 расіян і 3 украінцаў. Чарговых расійскіх праваабаронцаў — Любоў Захараву, Кацярыну Карасцялёву і Ірыну Пайкачову — міліцыянты затрымалі ў Мінску 6 мая. І прадпісалі пакінуць тэрыторыю Беларусі на працягу 24 гадзінаў.

Гэты “інцыдэнт, як падкрэслілі ў місіі, адбыўся літаральна праз некалькі гадзінаў пасля публікацыі ў СМІ каментара афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расіі А. Лукашэвіча. Ён выказаў шкадаванне наконт выдачы 4 мая двум другім расійскім праваабаронцам, Вікторыі Громавай і Аляксандру Мнацаканяну, прадпісання пакінуць Беларусь “без матываваных тлумачэнняў.

Паводле словаў Лукашэвіча, Масква разлічвае, што беларускі бок зробіць захады па недапушчэнні падобнага кшталту інцыдэнтаў.Аднак улады Беларусі ў чарговы раз прадэманстравалі поўнае грэбаванне не толькі сваімі міжнароднымі абавязацельствамі. Але і афіцыйнай пазіцыяй дзяржавы, з якой у Рэспублікі Беларусь заключана і дзейнічае Саюзная дамова, — адзначаецца ў рэлізе місіі.

А прадстаўнік Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, сябра Рады пры прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Юрый Джыбладзэ заявіў:

“Перашкоджанне дзейнасці міжнародных праваабаронцаў уладамі Беларусі не толькі носіць неабгрунтаваны і незаконны характар. Але і з’яўляецца яўным парушэннем міжнароднага права і абавязацельстваў гэтай краіны ў рамках ААН і АБСЕ. Міжнародная назіральная місія і Камітэт міжнароднага кантролю, які яе заснаваў, дзейнічаюць адкрыта, легальна, не парушаючы нейкіх законаў.

“Жаданне уладаў Беларусі заблакаваць працу апошняй пастаянна прысутнай на тэрыторыі краіны міжнароднай структуры, якая назірае за сітуацыяй з правамі чалавека, нядзіўна. Аднак пры гэтым цяжка растлумачыць імклівы рух кіраўніцтва краіны да поўнай міжнароднай самаізаляцыі, якая немінуча надыдзе пры такім развіцці падзей, — зазначыў Юрый Джыбладзэ.

Каментаваць