Міжнародная выстава ў Гродна сабрала 45 калекцый

На міжнароднай філатэлістычнай выставе «Вянок сяброўства», што праходзіла ў Гродна падчас Фестывалю нацыянальных культур, было прадстаўлена 45 калекцый. У нядзелю па выніках выставы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў і адмысловае гашэнне.

Пра выставу распавядае кіраўнік Рэспубліканскага таварыства філатэлістаў Андрэй Грыбаў:

— Выстава атрымалася вельмі насычаная, і вялікі дзякуй гарадзенскай гасціннай зямлі, што мы чарговы раз сустракаемся тут. Адзін з рэдкіх экспанатаў, што прадстаўлены на гэтай выставе, — экспазіцыя Валерыя Андрэюка, якая ўжо заваявала розныя медалі на міжнародных выставах, як у бліжэйшых краінах, так і далёка за мяжой. На выставе чарговы раз прадстаўлена калекцыя «Касцюмы» Ганны Піліповіч. У гэтай калекцыі выстаўлена капэрта «Асобнага атраду БНР». Кажуць, што існуюць яшчэ такія капэрты, аднак я ні разу не сустракаў, каб на канверце было такое выкананне — усе маркі Асобнага атраду, пагашаныя адмысловай пячаткай Асобнага атраду.

Па выніках працы журы ўдзельнікі выставы атрымалі адмысловыя медалі, якія ўручалі прадстаўнікі «Белпошты», кіраўнікі таварыства філатэлістаў і прадстаўнікі консульства Літоўскай Рэспублікі ў Гродна. Плануецца, што наступная падобная філатэлістычная выстава адбудзецца ў Брэсце. Гарадзеншчына актыўна ўдзельнічае ў развіцці філатэлістычнага руху: на працягу 2012 года ўжо прайшло дзве выставы міжнароднага значэння.

Паводле сайта “Твой стыль

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-05-18 23:40:49
"Цягам апошніх дзён афіцыйныя папярэджанні ўжо атрымалі сайты..." - тут Вы крыху паспяшаліся, шаноўны аўтар. Можна было б папярэдне спытацца ў юрыста, што такое афіц. папярэджанне і
як яно выносіцца.

Каментаваць