Міжнародныя назіральнікі: “масавыя беспарадкі” не даказаны

Міжнародная назіральная місія “настойліва рэкамендуе ўладам Беларусі запрасіць “незалежных экспертаў АБСЕ. З тым, каб было праведзена тэрміновае і непрадузятае міжнароднае расследаванне падзей у Мінску 19 снежня.


Аб гэтым гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай Міжнароднай назіральнай місіяй.



Міжнародная назіральная місія “настойліва рэкамендуе ўладам Беларусі запрасіць “незалежных экспертаў АБСЕ. З тым, каб было праведзена тэрміновае і непрадузятае міжнароднае расследаванне падзей у Мінску 19 снежня.


Аб гэтым гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай Міжнароднай назіральнай місіяй.


З боку абвінавачання “належным чынам не быў аргументаваны і даказаны, а судамі “не даследаваны факт таго, што ў той дзень былі менавіта “масавыя беспарадкі. Такое заключэнне зрабілі назіральнікі падчас першых судоў над удзельнікамі паслявыбарнай акцыі пратэсту.


Яны выказалі таксама заклапочанасць з нагоды распаўсюджаных ў СМІ сведчанняў аб прымяненні да вязняў катаванняў у СІЗА КДБ. І заклікалі неадкладна змяніць для іх меру ўтрымання і вызваліць з-пад варты, а астатніх — з-пад хатняга арышту. “Гэта, у тым ліку, дазволіць зняць заклапочанасць міжнароднай супольнасці наконт магчымага прымянення катаванняў і жорсткага абыходжання падчас зняволення ў СІЗА, — адзначаецца ў заяве.


Прадстаўнікі місіі рэкамендуюць узнавіць магчымасць працы для адвакатаў, якія вялі абарону абвінавачаных па падзеях 19 снежня. Але былі пазбаўлены ліцэнзій ці выключаны з калегіі адвакатаў. І забяспечыць адвакатам магчымасць бесперашкоднай працы ў інтарэсах сваіх падабаронных.


Як факт “неапраўданага абмежавання свабоды асацыяцый і “перашкоды легітымнай дзейнасці расцаніла місія папярэджанні праваабаронцам. Генеральная пракуратура вынесла папярэджанне кіраўніку праваабарончага цэнтра “Вясна Алесю Бяляцкаму за дзейнасць у незарэгістраванай арганізацыі. А Міністэрства юстыцыі папярэдзіла Беларускі Хельсінкскі камітэт за распаўсюд недакладнай інфармацыі, якая дыскрэдытуе праваахоўныя органы і органы юстыцыі. Так Мінюст трактаваў зварот БХК да спецдакладчыка ААН, у якім распавядалася пра ціск на адвакатаў.


Міжнародная назіральная місія заклікала ўлады забяспечыць выкананне “міжнародных стандартаў свабоды асацыяцый і дзейнасці праваабаронцаў. У тым ліку адмяніць “неадпаведную агульнапрынятым нормам крымінальную адказнасць за дзейнасць у незарэгістраваных грамадскіх арганізацыях (артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса РБ).


Нагадаем, што місія была накіравана ў Мінск Камітэтам міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Ён быў створаны кааліцыяй з больш чым 30 няўрадавых арганізацый краін АБСЕ 27 снежня 2010 года.
 

Каментаваць