Маці Уладзіслава Кавалёва просіць выратаваць яе сына ад расстрэлу

Любоў Кавалёва, маці дваццаціпяцігадовага Уладзіслава Кавалёва, якога абвінавачваюць у спрычыненасці да выбуху на станцыі метро “Кастрычніцкая ў Мінску 11 красавіка бягучага года, просіць грамадскасць абараніць яе сына ад смяротнага пакарання. Прыгаварыць да расстрэлу фігурантаў справы Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва запатрабаваў пракурор Аляксей Стук. 

На спецыяльным сайце ў інтэрнэце размешчаны зварот Любові Кавалёвай, дзе гаворыцца: “Калі ласка, дапамажыце ўратаваць майго сына ад смяротнага пакарання.

Варта адзначыць, што большасць спецыялістаў і незалежных назіральнікаў, а таксама адвакаты лічаць, што віна Канавалава і Кавалёва ў інкрымінаваных ім злачынствах з’яўляецца не даказанай. Такой жа думкі прытрымліваюцца нават некаторыя пацярпелыя ў выніку тэракта.

Падтрымаць Любоў Кавалёву і падпісацца за тое, каб у дачыненні да яе сына Уладзіслава не было прыменена смяротнае пакаранне, можна тут:

http://www.change.org/petitions/the-supreme-court-of-the-republic-of-belarus-please-save-my-son-from-the-death-penalty

Беларусь на сённяшні дзень ёсць адзінаю краінаю на постсавецкай прасторы і на кантыненце ўвогуле, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. З гэтай прычыны Беларусь — адзіная краіна ў нашай частцы свету, якая не з’яўляецца сябрам Савета Еўропы.
 
Каментаваць