Маці ўкраінскіх вайскоўцаў шыюць маскіровачныя сеткі

У адзіным валанцёрскім цэнтры Чарнігава працуе цэх пашыву маскіровачных сетак і накідак для вайсковых выведнікаў і снайпераў, якія ўдзельнічаюць у АТА на ўсходзе Украіны.



Туды ідуць працаваць валанцёрамі маці і сёстры ўкраінцаў, пакліканых са зброяй у руках бараніць Радзіму ад нашэсця з Усходу. Яны вераць, што сплеценая з кавалкаў старога адзення сетка выратуе жыццё іх братоў, сыноў, унукаў…

За працай валанцёрка Ларыса Міхайлаўна. Яе ў валанцёрскі цэнтр прывёў святар царквы св. Кацярыны.

Найперш трэба падрыхтаваць палосы з тканіны. Іх робяць, разразаючы старое цёмна-шэрае адзенне.

Палосы з таканіны валанцёрка ўплятае ў звычайную сетку.

Рукі жанчыны за працай

Валанцёрка дэманструе індывідуальную маскіровачную накідку, так званую "кікімару".

Так выглядаюць замаскіраваныя, дзякуючы клапатлівым жаночым рукам, украінскія абаронцы

Пад апекай цэнтра 74 дзетак загінулых воінаў АТА з Чарнігаўшчыны.

Каментаваць