Магілёўцы хочуць праводзіць масавыя мерапрыемствы па месцы жыхарства грамадзян

Такая ідэя нарадзілася ў прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і ініцыятыў падчас круглага стала 28 траўня, на якім актывісты абмеркавалі пытанні пошуку найбольш дзейсных метадаў абароны грамадскіх інтарэсаў.

Ініцыятарам сустрэчы грамадскіх актывістаў выступілі жыхары мікрараёна "Юбілейны". Сябры гэтай ініцыятывы ўжо некалькі месяцаў спрабуюць вырашыць пытанне з адкрыццём ўстановы медыцынскага абслугоўвання на сваім раёне.

У круглым стале таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі "Наш дом", грамадскага аб'яднання БНФ "Адраджэньне", актывісты дзвюх мясцовых ініцыятываў: жыхары раёнаў "Мір–1" і "Куцепава". Падчас пасяджэння адбылася прадметная размова аб тым, якім чынам у сённяшніх умовах прымусіць чыноўніцтва вырашаць справы па сутнасці, у інтарэсах жыхароў, а не пісаць адпіскі.

Грамадскі актывіст Віталь Макаранка адзначыў, што на прыкладзе пытання аб адкрыцці паліклінікі на мікрараёне "Юбілейны" было паказана, як намаганні грамадскасці сустракаюць перашкоды з боку службоўцаў, але, тым не менш, грамадскія актывісты шукаюць новыя падыходы ў барацьбе за агульныя інтарэсы.

Падчас абмену думкамі было выпрацавана шэраг цікавых прапановаў і парадаў як агульнага плану, так і дастаткова канкрэтных і практычных. Так, у прыватнасці, было вырашана праводзіць масавыя мерапрыемствы, сходы грамадзян па месцы жыхарства, заклікаць адказных асобаў да справаздач перад людзьмі на грамадскіх слуханнях і іншае. 

Бліжэйшыя слуханні будуць праведзеныя якраз па пытанні адкрыцця медыцынскай установы, і на іх плануецца запрасіць прадстаўнікоў "Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі".

Трэба адзначыць, што прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі “Наш дом і жыхары мікрараёна “Юбілейны паралельна ажыццяўлялі збор подпісаў за будаўніцтва ўласнай паліклінікі ў мікрараёне. У адказах чыноўнікаў, якія не так даўно атрымалі ініцыятары зваротаў, гаворыцца, што “Юбілейны па колькасці жыхароў не “дацягвае да адкрыцця ўласнай паліклінікі. Паводле стандаратаў Міністэрства аховы здароўя, для гэтага неабходна мінімум 30 тысяч чалавек, на раёне пражывае ўсяго каля 19 тысяч. У якасці кампрамісу мясцовыя чыноўнікі прапануюць адкрыць кабінет амбулаторнага прыёму, дзе б мог весці прыём пацыентаў лекар агульнай практыкі. Зараз чыноўнікі заняты пошукам памяшкання.

Паводле spring96.org
 
Каментаваць