“Магніт” у гістарычным цэнтры

У межах грамадскага абмеркавання архітэктурнага праекта ў гістарычным цэнтры Магілёва старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч звярнуўся з лістом да гарадскіх уладаў.

У межах грамадскага абмеркавання архітэктурнага праекта ў гістарычным цэнтры Магілёва старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч звярнуўся з лістом да гарадскіх уладаў.

У каментары “НЧ ён паведаміў, што ініцыятарам грамадскага абмеркавання, якое праводзіцца з 21 студзеня па 10 лютага, сталі Магілёўская гарадская арганізацыя ТБМ на чале з Алегам Дзячковым і актывісты абласнога аддзялення Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Паводле Астаповіча, аб’ектам абмеркавання з’яўляецца праект прыбудовы да гандлёвага цэнтра “Магніт з добраўпарадкаваннем прылягаючай тэрыторыі, што плануецца рэалізаваць у межах гістарычнага цэнтра Магілёва, па вуліцы Першамайскай, побач з будынкамі былых пазямельна-сялянскага і дваранскага банкаў.

Праблема ўзнікла восенню мінулага года, калі грамадскасці стала вядома пра праект прыбудовы (заказчык — кіраўнік гандлёвай сеткі “МагнітСэрвісЦэнтр Барыс Вакуленка і генпраекціроўшчык — мінскі архітэктар Міхаіл Вінаградаў). Само з’яўленне будынку “Магніта сярод гістарычнай забудовы выклікае шмат пытанняў. “Добра, што хоць гэты сучасны будынак не парушае фронт гістарычнай забудовы квартала з боку вуліцы Першамайскай, — сказаў старшыня таварыства.

Узвядзенне прыбудовы да гандлёвага цэнтру з’яўляецца незаконным, паколькі не адпавядае прававым і метадычным крытэрыям прац у гістарычным цэнтры горада. Гаворка ідзе, у тым ліку, пра тое, што падчас праектавання не былі праведзены комплексныя навуковыя даследаванні і, адпаведна, не быў вызначаны гісторыка-архітэктурны апорны план — аснова, без якой немагчыма весці далейшае праектаванне сучасных аб’ектаў дойлідства на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, сказаў Астаповіч. Узвядзенне такіх аб’ектаў магчыма толькі ў дакладна вызначаных межах гістарычнай аб’ёмна-планіровачнай структуры з захаваннем габарытаў страчаных будынкаў і збудаванняў.

Зыходзячы з таго, што заказчык і праекціроўшчык аб’екта праігнаравалі прадпісанні Міністэрства культуры аб абавязковым правядзенні комплексных навуковых даследаванняў, грамадства звярнулася да гарадскіх уладаў з прапановай правесці праверку законнасці планаў. Паколькі органы дзяржкантролю пацвердзілі факты парушэння заканадаўства пры праектаванні аб’екта, Магілёўскі гарвыканкам згадзіўся на правядзенне грамадскага абмеркавання праекта.

Разам з тым, як паведаміў Астаповіч, грамадскае абмеркаванне праводзіцца са шматлікімі парушэннямі і яго вынікі нельга будзе прызнаць сапраўднымі. Парушаецца сама працэдура правядзення абмеркавання, бо скрыні для галасавання пастаўлены не толькі ў гарвыканкаме, але і ў будынку “Магніта, прычым, па інфармацыі з Магілёва, гэтыя скрыні ўжо распячатаныя без удзелу камісіі па грамадскаму абмеркаванню і да завяршэння яго тэрміну, а таксама не праведзены грамадскія слуханні праблемы, падкрэсліў старшыня таварыства.

Паводле яго слоў, сітуацыя з узвядзеннем прыбудовы да “Магніта яшчэ не вырашаная, нягледзячы на тое, што 31 студзеня архітэктурна-горадабудаўнічы савет пры Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва адзначыў — праект не адпавядае як крытэрыям заканадаўства аб ахове спадчыны і нарматыўных дакументаў у сферы горадабудаўніцтва, так і элементарным катэгорыям архітэктурнай эстэтыкі з улікам горадабудаўнічай сітуацыі, што склалася.


 

Каментаваць