Макаева і Сіўчыка вызвалілі

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведамла жонка Аляксандра Макаева Юлія Сцяпанава.



Алесь Макаеў


Падрабязнасцяў яна не напісала. Ці складаліся адміністрацыйныя пратаколы — невядома.

Нагадаем, учора Сіўчык і Макаеў у Светлагорску сустракаліся з мясцовымі прадпрымальнікамі, з якімі абмяркоўвалі сітуацыю, якая склалася пасля прыняцця ўказу №222. Дадзены нарматыўны акт фактычна паралізаваў працу беларускіх ІП, якія гандлююць адзеннем і абуткам.

 

«Пасля 23.00 мы праводзілі Сіўчыка і Макаева на цягнік «Калінкавічы-Баранавічы», на якім у 23.30 яны павінны былі ехаць у Мінск. Але на чыгуначным вакзале да нас падышлі восем супрацоўнікаў міліцыі, якія без ніякіх тлумачэнняў затрымалі Сіўчыка і Макаева. Зараз іх вязуць у Светлагорскі РАУС, прычым супрацоўнікі міліцыі не прадстаўляюцца і не тлумачаць прычын такога «хапуна», — адзначыў Юрый Ляшэнка, мясцовы грамадскі актывіст.

Каментаваць