Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Максім Гацак: «Цуд дый толькі»

Каб улады выконвалі свае ж абяцанні, кожны раз трэба звяртацца ў кантралюючыя органы.

 

Толькі пасля звароту ў КДК мінскія ўлады пасадзілі абяцаныя кампенсацыйныя дрэвы.

Толькі на наступны дзень пасля таго, як намеснік старшыні Сацыяльна-хрысціянскага руху Максім Гацак у межах кампаніі «Права выбару» звярнуўся ў Камітэт дзяржкантролю наконт таго, што абяцаныя ў кастрычніку мінскімі ўладамі кампенсацыйныя пасадкі дрэваў замест ссечаных улетку каля дома па адрасе Кірава 1 (Брама Менску) так і не былі выкананыя, гэтыя дрэвы былі пасаджаныя.

«Работы па кампенсацыйных пасадках дрэў з улікам месцазнаходжання падземных камунікацый былі выкананы УП «Зелянбуд Ленінскага раёна г. Мінска» 25 кастрычніка 2017 года», — гаворыцца ў адказе за подпісам намесніка старшыні Менгарвыканкаму Віктара Лапцева. Зварот у КДК быў накіраваны 24 кастрычніка.

“Вельмі шкада, што для таго, каб улады выконвалі свае ж абяцанні, трэба звяртацца ў кантралюючыя органы. Выбарнасць, а не прызначаемасць надала б ім больш адказнасці за свае абавязкі”, — адзначыў Максім Гацак.

Што тычыцца прычын высечкі дрэваў, то, паводле адказу, дрэвы ў адным і тым жа двары спачатку высякаліся спачатку таму, што яны знаходзяцца ў небяспечным стане, а праз месяц — ужо ў межах рэканструкцыі памяшканняў пад новую рэстарацыю KFC.

У першым выпадку кампенсацыйныя пасадкі не прадугледжаныя.

“Цуд дый толькі”, — падкрэсліў намеснік старшыні аргкамітэту СХР.

Чытайце таксама:

Максім Гацак: Слаба верыцца ў такія супадзенні



Паводле прэс-службы Сацыяльна-хрысціянскага руху


Каментаваць