Малітва памяці

У мінскім Чырвоным касцёле прайшла літургія ў памяць аб ахвярах Галадамору ва Украіне. Пра трагічныя падзеі тых часоў штогод узгадваюць у апошнюю суботу лістапада.

Святая імша праводзілася па просьбе пасольства Украіны ў Беларусі. На ёй прысутнічаў і ўкраінскі пасол Раман Бязсмертны са сваёй жонкай. Гэтым днём у суполках украінскай дыяспары па ўсім свеце ў памяць аб загінулых ладзяцца набажэнствы і іншыя мерапрыемствы.



У мінскім Чырвоным касцёле прайшла літургія ў памяць аб ахвярах Галадамору ва Украіне. Пра трагічныя падзеі тых часоў штогод узгадваюць у апошнюю суботу лістапада.

Святая імша праводзілася па просьбе пасольства Украіны ў Беларусі. На ёй прысутнічаў і ўкраінскі пасол Раман Бязсмертны са сваёй жонкай. Гэтым днём у суполках украінскай дыяспары па ўсім свеце ў памяць аб загінулых ладзяцца набажэнствы і іншыя мерапрыемствы.

На літургіі ў касцёле казалі пра штучны голад, які быў выкліканы ў 1932–1933 гадах. Голад, як адзначылі святары, стаў бядой не толькі Украіны, а ўсіх зямель, якія былі пад Савецкім Саюзам: “Мы молімся сёння за тых людзей, якія загінулі падчас Галадамору. Гэта мільёны людзей. Адны жылі ва Украіне, другія ў Казахстане, іншыя ў Паволжы. Людзі гінулі таму, што так жадалі “вярхі, якія кіравалі краінай і мелі ўсё. Яны сабе збудавалі камунізм. І тое, што яны прапаведавалі  — мір, роўнасць, брацтва — гэта было толькі фікцыяй. І віна так званых кулакоў, як зазначылі на імшы, была ў тым, што яны будавалі сваё жыццё сваімі рукамі, і на гэтых руках былі мазалі.

Пробашч касцёла Ўладзіслаў Завальнюк распавёў пра сваю маці, якой зараз 97 гадоў. “Вельмі цяжкая была праца. Круглы год. Калі маці было 19 гадоў, так спухла, што не магла ўжо і нічога ўзяць рука. Проста не магла працаваць. Ніякіх грошай ніхто не плаціў. А на восень выдавалі цукар. І ведаеце колькі? Калі ўзяць каробачку ад запалак, то дзве-тры каробачкі цукру. Давалі зерне. І ведаеце, колькі давалі за год працы? Кілаграмы два-тры. Для ўсёй сям’і на ўсю зіму.

“Напэўна, яшчэ не нарадзіўся такі звер, які б так здзекаваўся над сваёй здабычай, як рабіў чалавек з чалавекам. І гэтыя страшныя гады сапраўды выплюнуліся пеклам на паверхню зямлі. І людзі паміралі, — сказаў Уладзіслаў Завальнюк. Пра падзеі той эпохі, падкрэсліў ён, трэба помніць, каб не ўпадаць у бяспамяцтва. У касцёле ўзнеслі малітву за ўсіх ахвяраў Галадамору незалежна ад іх веравызнання і нацыянальнасці. І папрасілі добраславення, каб людзі цанілі жыццё другіх і бераглі свае народы.

“Найстрашнейшае, што ёсць на свеце, гэта бездухоўны чалавек, —  заявіў украінскі пасол. Тым больш, адзначыў ён, небяспечна бездухоўная ўлада. Памяць пра мінулыя часы неабходна несці з сабою. “Каб тое зло, пра якое мы сёння гаварылі і будзем узгадваць яшчэ не адзін раз, не паўтарылася, — зазначыў Раман Бязсмертны.
 

Каментаваць