Маладафронтаўца выганяюць з вучобы за антыкамунізм

Фармальна — за парушэнне статутных правілаў распарадку. “Ты не герой, а турэмшчык, — паведамілі ў адміністрацыі каледжу хлопцу.

Павел Сяргей навучаецца ў Маладзечанскім дзяржаўным палітэхнічным каледжы. Ягоныя антыкамуністычныя ідэі, як высветлілася, выклікаюць раздражненне ў кіраўніцтва каледжу.

16 лістапада зранку Паўла выклікалі да дырэктара Бардзеева, каторы паведаміў, што сёння на адмысловай нарадзе было вырашана яго адлічыць.

Маладафронтаўца спачатку папрасілі самастойна забраць дакументы — “пішы заяву, ці мы будзем самі цябе адлічваць. Ад напісання заявы юнак адмовіўся, чым выклікаў хвалю абурэння ў дырэктара.

“Далі абхадны ліст, каб я пацвердзіў, што не маю запазычанасцяў перад бібліятэкаю, выкладчыкамі і г.д. Сказалі, што заўтра будзе гатовы загад аб адлічэнні, — апавядае Павал Сяргей.

Нагадаем, 7 лістапада, у гадавіну бальшавіцкага перавароту, Павал Сяргей з паплечнікамі закідаў яйкамі сімбал памерлай камуністычнай эпохі — помнік Леніну, за што трапіў на суткі.
 
Каментаваць