Маладафронтаўцаў вярбуе КДБ, пагражаючы фізічнай расправаю

Сябры міжнароднай моладзевай арганізацыі “Малады фронт (зарэгістраваная ў Чэхіі) заяўляюць, што апошнім часам да іх павялічылася цікаўнасць з боку спецслужбаў. Актывістаў прымушаюць да супрацоўніцтва з КДБ, пагражаючы фізічнай расправай.
 
Маладыя людзі, якія былі затрыманыя ў сталіцы 19 снежня 2011 года і адбывалі адміністрацыйны арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску на вул. Акрэсціна, расказалі, што ў час арышту да іх прыходзілі прадстаўнікі Камітэта дзяржбяспекі і схілялі да супрацоўніцтва.



Сябры міжнароднай моладзевай арганізацыі “Малады фронт (зарэгістраваная ў Чэхіі) заяўляюць, што апошнім часам да іх павялічылася цікаўнасць з боку спецслужбаў. Актывістаў прымушаюць да супрацоўніцтва з КДБ, пагражаючы фізічнай расправай.
 
Маладыя людзі, якія былі затрыманыя ў сталіцы 19 снежня 2011 года і адбывалі адміністрацыйны арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску на вул. Акрэсціна, расказалі, што ў час арышту да іх прыходзілі прадстаўнікі Камітэта дзяржбяспекі і схілялі да супрацоўніцтва.

Актывіст “Маладога фронту Міхаіл Мусскі паведаміў, што да яго шэсць разоў прыходзілі людзі, якія прадстаўляліся супрацоўнікамі КДБ. “Яны прапаноўвалі мне прадаставіць нумары грантаў, якія нібыта атрымлівае МФ, прапаноўвалі падпісаць паперу аб неразгалошванні, пагражалі тым, што ў камеру ўварвуцца “маскі-шоў і мяне паб'юць. Але на гэтыя прапановы я адказваў адмовай, — распавёў Мусскі.
 
Павал Сяргей расказаў, што і да яго прыходзілі людзі, якія прадстаўляліся супрацоўнікамі КДБ, патрабавалі інфармацыю аб “Маладым фронце, пагражалі адлічэннем з вучобы і тым, што паб'юць. Аднак Сяргей адмовіўся адказваць на іх пытанні.
 
Па словах Дзмітрыя Крымянецкага, яго аб дзейнасці "Маладога фронту" і пра кіраўнікоў арганізацыі таксама ў ізалятары на Акрэсціна распытвалі людзі, якія назваліся супрацоўнікамі КДБ. “Яны казалі, што могуць адправіць мне на службу ў армію. На што ў адказ ім сказаў, што ў арміі я ўжо адслужыў. Тады яны пачалі гаварыць пра родных, што створаць маёй маці праблемы на працы. Я ім адказаў, што маці выходзіць на пенсію. Яны заявілі, што зараз паклічуць АМАП. Я сказаў: “Завіце. На гэтым усё скончылася, — распавёў Крымянецкі.
 
Былы палітвязень Уладзімір Яроменак (быў асуджаны за падзеі на Плошчы ў 2010 годзе) распавёў, што пасля яго арышту да яго таксама прыходзілі людзі, якія прадстаўляюць супрацоўнікамі КДБ. “Мне казалі, што я знаходжуся пад прафілактычным наглядам. І папросту магу пайсці адбываць пакаранне ў турму, калі не пагаджуся на супрацоўніцтва. З размоў стала ясна, што да ўсіх маладафронтаўцаў прыходзіць адзін і той жа чалавек, які прадстаўляецца Раманам. Пасля выхаду з ізалятару на Акрэсціна я даведаўся, што мяне адлічылі з БДУІР, — сказаў Яроменак. Акадэмічных запазычанасцяў у яго не было.
 
Кіраўніцтва БДУІР дазволіла аднавіцца на вучобе пасля таго, як Уладзіміра вызвалілі па амністыі з калоніі. Нагадаем, калі Уладзімір Яроменак адбываў пакаранне за ўдзел у мітынгу 19 снежня 2010 года ў Мінску, да яго прыйшлі людзі, якія не прадставіліся, і сказалі: вось, Валодзя, ёсць магчымасць напісаць прашэнне аб памілаванні. Але ён пагадзіўся напісаць толькі: “Прашу вызваліць мяне ад далейшага адбыцця пакарання. Віну сваю ён не прызнаваў. 
 
Раман Васільеў адзначыў, што за адмову ад супрацоўніцтва з Камітэтам дзяржбяспекі яго пазбавілі працы. У будаўнічай фірме, дзе працаваў актывіст, адміністрацыйны арышт яму залічылі як прагул. "Мне сказалі: альбо я звальняюся па ўласным жаданні, альбо ў працоўнай кніжцы гэтыя дні будуць залічаны як прагул. У выніку быў падпісаны загад на звальненне па згодзе бакоў, — расказаў Васільеў.
 
Адзін з лідараў “Маладога фронту Мікалай Дземідзенка не выключае, што цяпер спецслужбы збіраюць інфармацыю аб арганізацыі і яе актывістах. Магчыма, улады рыхтуюць судовы працэс у дачыненні да людзей, якія маюць дачыненне да "Маладога фронту.
 
Намесніца старшыні “Маладога Фронту Наста Палажанка не адмаўляе — такая ўвага ўплывае на дзейнасць арганізацыі. “Складана арыентавацца, калі твой кожны крок вядомы. Мы ўчора распавялі журналістам пра прэс-канферэнцыю, не агаворваючы падрабязнасці, а хлопцам тэлефанавалі і папярэджвалі, маўляў, думайце, што будзеце гаварыць. Гэта сведчыць аб тым, што “Малады Фронт не ўдалося знішчыць пасля спробы ў 2007 годзе, у 2011 годзе. Я думаю, яны не арыентуюцца адкуль прыходзяць новыя людзі, — гаворыць намесніца старшыні МФ.
 
Да слова, напрыканцы 2010 года актывісты “Маладога фронту ладзілі акцыю па збору кніг у бібліятэкі следчых ізалятараў і калоній. Агулам было перадазена каля чатырохсот асобнікаў. Маладафронтаўцы дасылалі кнігі як прыватныя асобы, каб пасылкі не былі заблакаваныя. Гэтыя кнігі былі прынятыя ў турэмныя бібліятэчкі двух следчых ізалятараў і дзвюх калоніяў
 

Каментаваць