Маладафронтаўцы прынялі прысягу ў Дзень герояў

У Дзень герояў больш за дзесятак маладафронтаўцаў прынялі прысягу Маладога Фронту на вернасць Бацькаўшчыне і сваім ідэалам.

«Лічым гэта важным і неабходным для ўсведамленне адказнасці і падняцця баявога духу маладафронтаўцаў і тых, хто нас падтрымоўвае», — пракаментавала прысягу намесніца старшыні МФ Наста Палажанка. — Падчас павальнай апатыі ў краіне, калі пануе татальны страх страціць дзяржаву з-за эканамічнага заняпаду і новых інтэграцыйных шаржаў ад РФ, маладыя людзі насуперак усяму прымаюць прысягу сваёй Бацькаўшчыне».

«Не падайце духам! Мы разам — былі, ёсць і будзем», — кажуць маладафронтаўцы сваім прыхільнікам. Малады Фронт лічыць вельмі знакавым таксама прыняцце прысягі ў дзень, калі набыў моц новы антыканстытуцыйны закон аб масавых мерапрыемствах.

Паводле mfront.net

Каментаваць