Маладафронтавец Раман Васільеў выйшаў на волю

7 чэрвеня, у свой дзень народзінаў, актывіст «Маладога Фронту» Раман Васільеў нарэшце выйшаў на волю. За апошні год Раман Васільеў правёў на Акрэсціна 95 сутак.

Верагодна, што Рамана ды іншых актывістаў не выпускалі з турмы, каб не дапусціць іх магчымай актыўнасці ў час прыезду Пуціна ў Беларусь. Разам з Васільевым на Акрэсціна адбывалі пакаранне некалькі нацболаў, а таксама вядомы па плакаце «Мусарок» Іван Амельчанка, якога таксама ў свой час не выпусцілі з сутак.

На такія захады з боку ўладаў паплечнікі зняволеных нацыянал-бальшавікоў адказалі вывешваннем расцяжкі на шляху праезду картэжe Пуціна.

Сустракаць Рамана Васільева прыйшло больш дзесяці чалавек: яго маці, паплечнікі, журналісты ды проста неабыякавыя людзі. Ад іх ён атрымаў салодкія падарункі, а невядомая жанчына сталага веку падаравала Раману букет рамонак, перавязаны бел-чырвона-белай стужкай.

Каментаваць