Малады фронт: у Беларусі пачалася паляванне на ведзьмаў

У Беларусі за тры дні супрацоўнікі міліцыі затрымалі шасцёра актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт". "Ціхае паляванне на "Малады фронт" за тры дні ператварылася ў "паляванне на ведзьмаў", з савецкімі рэпрэсіямі і вычварэнствамі. Актывістаў хапалі паўсюдна: на вуліцах на вачах мінакоў, урываліся ў кватэры, збівалі ў міліцэйскіх участках", — заяўляюць у арганізацыі.

Так, 16 мая па невядомых прычынах былі затрыманыя Уладзімір Яромёнак і Павел Сяргей, а таксама Раман Пратасевіч, якія вывесілі бел-чырвона-белы сцяг недалёка ад Кастрычніцкай плошчы. У "Маладым фронце" заяўляюць, што Рамана Пратасевіча пры затрыманні моцна збілі.

Таксама 15 мая суд Цэнтральнага раёна Мінску асудзіў на 10–12 сутак актывістаў Дзмітрыя Крамянецкага, Мікалая Дземідзенку і Рамана Васільева, затрыманых днём раней за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на вуліцы Няміга.

Акрамя таго, 15 мая прама з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна адправілі на службу ў войска актывіста Міхаіла Мускага. Ён будзе служыць у 29-й ракетна-зенітнай частцы УС Беларусі пад Лепелем (Віцебская вобласць). У "Маладым фронце" адзначаюць, што ў 2009 годзе актывіста палічылі непрыдатным да службы ў войску, але ў гэтым годзе пасля акцыі каля будынка МЗС яго пад канвоем даставілі ў вайсковы шпіталь, дзе прызналі прыдатным да ваеннай службы.

Паводле telegraf.by
 
Каментаваць