Маладыя старыя

Аднойчы пабачыў у раёнцы аб’яву пра тое, што Смалявіцкі выканкам абвяшчае конкурс на замяшчэнне пасады першага сакратара раённага камітэта БРСМ. І вачам сваім не паверыў. Бо выканкам — гэта натуральная вертыкаль, а БРСМ — грамадская арганізацыя.

Спачатку падумалася пра ідэалагічную дыверсію, потым пра недарэчнасць, зробленую не надта граматнымі работнікамі. Каб высветліць, патэлефанаваў у выканкам, і там шчыра здзівіліся майму здзіўленню. Маўляў, моладзевая палітыка — у нас справа дзяржаўная.



Аднойчы пабачыў у раёнцы аб’яву пра тое, што Смалявіцкі выканкам абвяшчае конкурс на замяшчэнне пасады першага сакратара раённага камітэта БРСМ. І вачам сваім не паверыў. Бо выканкам — гэта натуральная вертыкаль, а БРСМ — грамадская арганізацыя.

Спачатку падумалася пра ідэалагічную дыверсію, потым пра недарэчнасць, зробленую не надта граматнымі работнікамі. Каб высветліць, патэлефанаваў у выканкам, і там шчыра здзівіліся майму здзіўленню. Маўляў, моладзевая палітыка — у нас справа дзяржаўная.

Аказваецца, новае ёсць простым паўтарэннем старога, толькі на больш цынічнай аснове. Прыкладам, раней крыніцы фінансавання камсамолу былі дэверсіфікаванымі паміж партыйнымі, дзяржаўнымі бюджэтамі ды фондамі прадпрыемстваў, а ў адносна рынкавых умовах адзіна надзейным каналам з’яўляецца дзяржаўны бюджэт.

Усё астатняе робіцца, як і раней. Прыкладам, чым ніжэй сацыяльна-эканамічныя здабыткі прадпрыемства, тым цяжэй стварыць на ім пярвічную арганізацыю. А стварыўшы, трэба кінуць надзею сабраць унёскі ці склікаць сход. Таму галоўнае — парадак у дакументацыі. Ва ўсе часы моладзь застаецца моладдзю. Ёй заўсёды нешта патрэбна ад старэйшых, і калі тыя вызначаюць парадак, згодна з якім гэта можна атрымаць, дзейнічае па прынцыпе, абы адчапіліся. Каму болей за ўсіх хочацца, той болей і шчыруе.

Здаецца, дарэмна сацыёлагі шукаюць тут нейкія трэнды, спрабуюць вызначыць дынаміку поглядаў і настрояў. Іншая справа, што мінулая дастаткова ўяўная рэальнасць стала амаль цалкам уяўнай. Сказалі хлопцам пра пераемнасць, яны і абвясцілі сябе пераемнікамі. І правялі 47-ы па ліку з’езд. Атрымоўваецца, што на першым у іх выступаў Ленін, а на апошнім — Лукашэнка.

Зрэшты, Лукашэнка выглядае нават больш разумным за Леніна, бо абяцае і раздае пернікі пад нескладаныя ды канкрэтныя справы. Зрабі гэта, атрымаеш тое. Цяпер і зараз. Маўляў, праз выбары вы мне далі ўладу, праз выбары маеце права яе забраць. А я маю права яе не аддаць.

Зразумела, зноў жа праз выбары. Але што ж гэта за права, якое не дае магчымасці ні абраць, ні памяняць?

З улікам сталага веку самога Лукашэнкі і яго асяроддзя, калі яно спраўдзіцца, Беларусь чакае звычайная герантакратыя. Старэйшыя людзі, якія добра памятаюць “брэжнеўскае палітбюро, добра ведаюць, чым усё скончыцца.

А што з моладдзю? Камсамол быў такім жа кадравым адстойнікам для былой уладнай эліты, якім зараз з’яўляецца БРСМ. Кажуць, што зараз арганізацыя мае 500 тысяч сяброў. Мусіць, меней, чым калісьці камсамольцаў, але ж зашмат з пункту гледжання перспектыў кожнага. Іх мае нешматлікая вярхушка актывістаў. А добрыя перспектывы, з улікам тэндэнцыі да ўсталявання герантакратыі, адзінкі. Для іх сяброўства ў БРСМ — акалічнасць цалкам фармальная, бо на самай справе яны залічаны да своеасаблівай эліты. Толькі крытэрыі адбору тут не такія, як у Лізе плюшчу, што аб’ядноўвае выпускнікоў 15 лепшых універсітэтаў і каледжаў ЗША. Тут дзейнічае амаль сямейны прынцып — ад каго нарадзіўся, таму і спатрэбіўся.

Мне падаецца, лепш за ўсё спецыфіку беларускага грамадства і стасункаў дзяржавы з ім на з’ездзе выказала студэнтка Акадэміі кіравання Алена Сарока. Па яе меркаванні, Беларусь з’яўляецца краінай, дзе грошы, добрую вопратку і модны тэлефон можна атрымаць, калі выйсці на плошчу ды “пахлопаць, пабіць шыбы. Ніколі не чуў, каб дзе яшчэ ствараліся такія спрыяльныя ўмовы для чалавека-спажыўца.

Адчуваеце, які магутны ІQ у мілай Алены. Але мусіць жаданне быць больш блізкай да людзей, якія прымаюць рашэнні, і яго перавышае.

Як паведамляюць СМІ, з 2005 года з дзяржаўнага БРСМ атрымаў для мэтаў сваёй дзейнасці блізу 100 мільярдаў рублёў. Цяжка палічыць, колькі гэта будзе ў доларах, бо ў 2005 годзе ён каштаваў 1750 рублёў, а зараз у 5 разоў болей. Але гэта не мае асаблівага значэння. Грошай даецца столькі, колькі патрэбна, каб руку гаспадара адчувалі, але дарагімі глупствамі не займаліся. Гаворкі пра нейкіх там ідэйных барацьбітоў увогуле не ідзе. І гэта не залежыць ад бюджэту. Нават калі б ён нічога не даваў, то у БРСМ не паменела б ні ален сарок, ні ігараў ды шматлікіх іншых, каму хочацца “выйсці ў людзі. Не заўжды любымі сродкамі, але часцей за усё шмат чым паступіўшыся.

Гэта маладыя старыя. У большасці яны пачынаюць старэць яшчэ ў дзяцінстве. Дапамагаюць у гэтай справе бацькі, жадаючы шчасця сваім аленам ды ігарам, і школа, якая спрадвеку практыкуе маніпулятыўнае выхаванне.

На жаль, такіх старцаў многа. Але не бальшыня. Не яны вызначаюць моладзевыя прыярытэты, густы, думкі і паводзіны. Тут большая заслугі маюць розныя адміністрацыі і міліцыі. Як толькі моладзь адчуе, што за “хлопанне не дадуць не толькі “моднага мабільніка, але і дубінай у плечы, усё зменіцца з дакладнасцю наадварот.

Каментаваць