Малады Фронт адзначыў 25 год Незалежнасці святочным шэсццем (фотарэпартаж)

Акцыя была прысвечана 25-й гадавіне надання Вярхоўным саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце сілы Канстытуцыйнага закона. 25 жніўня 1991 года Беларусь юрыдычна стала незалежнай дзяржавай.
 Напярэдадні шэсця з ініцыятывы старшыні МФ Змітра Дашкевіча ў скверы імя Янкі Купалы адбыліся «Купалаўскія чытанні». Ахвотныя змаглі прадэкламаваць нацыянальна-патрыятычныя творы ля помніка песняра.
Пасля грамада з нацыянальнымі сцягамі рушыла па голоўным праспекце сталіцы ў бок плошчы Незалежнасці.

Каментаваць