Малады прадпрымальнік з Віцебску другі год запар выдае беларускамоўныя сшыткі

У асартыменце ёсць школьныя сшыткі на 12 аркушаў у шырокую лінейку і вузкую клетку, на вокладках беларускі арнамент, вершы, алфавіт, табліца множання. Ёсць і паўагульныя: з «Пагоняй» і наборам асноўных беларускіх арнаментаў.


Па словах аўтара, сшыткі карыстаюцца попытам, іх набываюць нават як сувенір з Беларусі.

«Вось уявіце сабе клас, які піша і выконвае хатняе заданне ў такіх сшытках — у вучня адразу з'яўляецца пачуццё гонару і адметнасці, гэта як сказаць: «Глядзіце, я з Беларусі, я расту ў асаблівай краіне са сваёй гісторыяй, са сваёй мовай і ганаруся гэтым!» — кажа ён. — «Прыйшоў час паказваць і падкрэсліваць, што ты беларус і не сароміцца гэтага».



У гэтым навучальным годзе збіраюцца і калектыўныя замовы, на якія выдавец прапануе добрыя зніжкі.
Калі Вы жадаеце далучыцца, рабіце замову на сайце Belarusam.by ці звяртайцеся да спадара Уладзіміра Рамановіча праз эл.пошту vladi_r@tut.by або на Viber ці мабільны тэлефон 8 025 648 60 11.




Каментаваць