Марына Шубіч была ў спісах пацыентаў на 20 гадзін 11 красавіка

Працягвае паступаць супярэчлівая інфармацыя наконт Марыны Шубіч, якая быццам бы была пад заваламі, калі Аляксандр Лукашэнка ўскладаў кветкі на станцыі метро “Rастрычніцкая, дзе адбыўся выбух.



Працягвае паступаць супярэчлівая інфармацыя наконт Марыны Шубіч, якая быццам бы была пад заваламі, калі Аляксандр Лукашэнка ўскладаў кветкі на станцыі метро “Rастрычніцкая, дзе адбыўся выбух.

Марына Шубіч -- студэнтка 5-га курсу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, факультэта фінансаў і банкаўскай справы. 11 Красавіка яна апынулася на станцыі «Кастрычніцкая» падчас выбуху. Сяброўка, якая ехала разам з ёй у метро, выйшла на адну станцыю раней. Калі даведалася пра выбух, пайшла на «Кастрычніцкую». Яна расказала журналістам, што сяброўку вынеслі каля 23-х гадзін ночы. Марыну яна пазнала толькі па вопратцы.

Інфармацыйнае агенцтва БелТА 13 Красавіка аспрэчыла гэтую інфармацыю. Паводле інфармагенцтва, Марыну, забралі з месца здарэння ў 18.25 11 красавіка, у 18.30 яна была ў бальніцы. А праз 15 хвілін ёй пачалі рабіць аперацыю.

Цяпер Марына быццам бы ў добрым стане і раздае журналістам БелТА каментары. Аднак гэта крыху дзіўна, бо ў Марыны была цяжкая чэрапна-мазгавая траўма. Пасля аперацыі яна была пераведзеная ў аддзяленне рэанімацыі.

Крыніца газеты “Наша ніва у 3-й гарадской бальніцы Мінска паведаміла, што Марына Шубіч паступіла пасля 23 гадзін. «Уначы, калі яна была ў хірургіі (у рэанімацыі) сшылі павекі, бо моцна кроватачылі вочы (быў апёк сятчаткі). Днём яе перавялі ў афтальмалагічны аддзяленне ў аперацыйную. Усё цела было ў дробных ранах ад аскепкаў, апёкі».

Спіс пацярпелых на дзвярах 3-й ГКБ


У нас ёсць фотаздымак спісу (зроблены ў 20.06 11 красавіка) пацыентаў , якія былі дастаўленыя ў трэцюю бальніцу пасля выбуху ў метро. Шубіч Марына ў ім пазначаная пад восьмым нумарам.

Шубіч Марына Мікалаеўна нарадзілася ў 1988 годзе. Яе бацькі жывуць у Магілёве.

Усяго ў 3-ю гарадскую клінічную бальніцу было дастаўлена 25 чалавек, з іх 21 пацярпелы шпіталізаваны. Вечарам у спісе быў пазначаны 21 чалавек, але, напрыклад, на вачах журналіста “хуткая падвезла мужчыну з забінтаванай галавой, медыкі сказалі, што забралі яго за ГУМам, маўляў, сам адышоў туды з месца выбуху. Магчыма, пазней ў бальніцу былі дастаўленыя і іншыя асобы.
 

Каментаваць