«Марш за незалежнасць»

14 мая ў Мінску павінен адбыцца «Марш за незалежнасць». Пра гэта на прэс-канферэнцыі на пачатку тыдня паведамілі лідэры зарэгістраванага ў Чэхіі Міжнароднага моладзевага аб’яднання «Малады Фронт».

Акцыя мае адбыцца 14 мая — у чатырнаццатую гадавіну рэферэндуму 1995 года, калі беларуская мова была пазбаўлена статуса адзінай дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь, а нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» ўвогуле апынуліся па-за законам.

«За час свайго кіравання Беларуссю Аляксандр Лукашэнка неаднаразова ставіў пад пагрозу суверэнітэт і незалежнасць краіны, — заявіў лідэр маладафронтаўцаў Зміцер Дашкевіч. — А ў сувязі з апошнімі падзеямі, а менавіта з эканамічным крызісам, які найбольш закрануў нерэфармаваную эканоміку Беларусі, кіраўнік дзяржавы яшчэ больш узмацніў дзеянні па гандлі суверэнітэтам Беларусі, каб здабыць эканамічныя прэферэнцыі як з Усходу, так і з Захаду».

Лідэры «Маладога Фронту» заклікаюць далучыцца да акцыі на абарону незалежнасці краіны ўсе дэмакратычныя сілы Беларусі. Па словах актывіста арганізацыі Паўла Кур’яновіча, заяўка на правядзенне мерапрыемства 14 мая ў Мінгарвыканкам падавацца не будзе. «Загадзя вядомы вынік разгляду заяўкі, таму не варта марнаваць часу», — лічыць моладзевы актывіст.

Па інфармацыі маладафронтаўцаў, збор удзельнікаў акцыі адбудзецца ў 18.00 на Кастрычніцкай плошчы, адкуль удзельнікі мерапрыемства мірным шэсцем па ходніках плануюць прайсці да Плошчы Незалежнасці, дзе акцыя і мусіць скончыцца. Зміцер Дашкевіч выказаў спадзяванне, што ўлады не пойдуць на правакацыі і дадуць мірна правесці «Марш за незалежнасць».

Самі арганізатары не маюць ілюзіяў наконт вялікай колькасці ўдзельнікаў і разлічваюць на некалькі соцень, сама больш, на тысячу прысутных, «якім неабыякавы лёс Бацькаўшчыны».
 
Каментаваць