Масавае абследаванне

З 29 сакавіка па 2 красавіка ў рамках сумеснага праекту Еўрапейскага саюза і Праграмы развіцця ААН «Мінімізацыя наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» было праведзена масавае медыцынскае абследаванне (скрынінг) працаздольнага насельніцтва і дзяцей горада Мазыра (Гомельская вобласць).

З 29 сакавіка па 2 красавіка ў рамках сумеснага праекту Еўрапейскага саюза і Праграмы развіцця ААН «Мінімізацыя наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» было праведзена масавае медыцынскае абследаванне (скрынінг) працаздольнага насельніцтва і дзяцей горада Мазыра (Гомельская вобласць).

Скрынінг праводзіўся на базе Мазырскай цэнтральнай паліклінікі пры садзейнічанні Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (БЕЛМАПА) у рамках праектнага кампанента «Стварэнне міжнароднага навукова-практычнага цэнтра захворванняў шчытападобнай залозы».

Па словах кіраўніка праекту Андрэя Пінігіна, гэта першы медыцынскі скрынінг, праведзены ў рамках праекту ЕС/ПРААН. Новыя дадзеныя, атрыманыя падчас масавага медыцынскага абследавання, стануць фундаментальнай навуковай платформай для міжнароднага цэнтра, адкрыццё якога запланавана на канец 2010 года.

На працягу тыдня лекары і лабаранты міжнароднага фонду «Арніка» зрабілі агляд больш 600 чалавек, 150 з якіх — дзеці. Як паказалі папярэднія вынікі абследавання, насельніцтву, якое пражывае на забруджаных тэрыторыях, патрэбна пастаяннае назіранне і агляды спецыялістаў.

Абследаванне ўключала правядзенне УГД шчытападобнай залозы, антрапаметрыю, а таксама азначэнне ўзроўняў гармонаў шчытападобнай залозы. Як паказвае практыка і шматгадовыя даследаванні ў Беларусі, наступствы Чарнобыльскай катастрофы ўсё яшчэ накладваюць негатыўны адбітак на здароўе насельніцтва. Менавіта з гэтым звязаны той факт, што асобным мэтавым сегментам даследавання сталі дзеці, народжаныя пасля Чарнобыльскай катастрофы. На жаль, падчас абследаванняў у дзяцей былі выяўленыя некаторыя адхіленні і паталогіі, звязаныя як са шчытападобнай залозай, так і з агульным фізічным развіццём.

Вынікі абследавання цяпер знаходзяцца ў стадыі апрацоўкі, аднак падчас абследаванняў былі выяўленыя эндакрынныя парушэнні ў шэрагу маладых людзей, якія раней не звярталіся за эндакрыналагічнай дапамогай. Папярэднія вынікі скрынінгу даказваюць неабходнасць правядзення адукацыйных семінараў для пацыентаў — з акцэнтам на важнасць іх асабістага ўдзелу падчас дынамічнага назірання за сваім здароўем.

Каментаваць