Мазырская справа

21 ліпеня ў дачыненні да мазырскага праваабаронцы Паўла Наздры ў мясцовым ваенкамаце быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 25.8 КоАП.

Як паведаміў Павел, яму як ваеннаабавязанаму інкрымінуюць парушэнне правілаў вайсковага ўліку, што цягне накладанне штрафу ад дзвюх да трох базавых велічынь. Пратакол склаў намеснік начальніка Мазырскага ваенкамата падпалкоўнік Юрый Пракапенка.

«Мяне абвінавачваюць у несвоечасовым паведамленні пра змену месца працы, хоць аддзел кадраў прадпрыемства, дзе я працую, своечасова праінфармаваў пра гэта ваенкамат», — сказаў праваабаронца.

Пасля суда ён мае намер абскардзіць дзеянні ваенкамата, бо лічыць прыцягненне яго да адміністрацыйнай адказнасці «палітычна матываваным і звязаным з праваабарончай дзейнасцю». Прычыну такога пераследу ён бачыць у тым, што ў ліпні гэтага года звярнуў увагу ўладаў «на грубыя парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь па адлове, адстрэле, утрыманні і эўтаназіі безнаглядных жывёл, якія маюць месца ў горадзе Мазыры і Мазырскім раёне». Па заяве Наздры пракуратура Гомельскай вобласці правяла праверку гэтых фактаў і вынесла прадпісанне кіраўніцтву Мазырскага раёна пра іх устараненне.

«Апошняй кропляй, што перапоўніла чашу цярпення мясцовых чыноўнікаў, стаў мой зварот да старшыні Мазырскага райвыканкама Анатоля Ліса 20 ліпеня з прапановай пабудаваць прытулак для бяздомных жывёл і адмовіцца ад практыкі іх знішчэння», — сказаў Наздра.

Паводле яго слоў, за апошнія два гады гэта трэці выпадак, калі ўлады выкарыстоўваюць артыкул 25.8 КоАП для прыцягнення яго да адміністрацыйнай адказнасці за праваабарончую дзейнасць.

БелаПАН

Каментаваць