«Мемарыял» выклаў базу дадзеных аб 40 тысячах супрацоўніках дзяржбяспекі эпохі Вялікага тэрору

Даведнік «Кадравы склад органаў дзяржаўнай бяспекі СССР. 1935-1939» утрымлівае дадзеныя пра 39 950 супрацоўніках НКУС.
Ілюстрацыйнае фота, cont.ws

Ілюстрацыйнае фота, cont.ws


База размешчана па адрасе nkvd.memo.ru і рэалізавана як сайт вікі. Шукаць персаналіі можна як па алфавіце, так і па месцах службы, званняў і ўзнагарод, а таксама па катэгорыі «рэпрэсаваныя». У картцы паказваюцца таксама, у залежнасці ад паўнаты звестак аб канкрэтным чалавеку, даты пачатку і канца службы.

Асноўнай крыніцай для базы былі загады НКУС па асабістаму складу — да прыкладу, аб прысваенні спецыяльных званняў або аб звальненні. «Інфармацыя з загадаў дапоўненая біяграфічнымі дадзенымі з іншых крыніц — у першую чаргу, пра загінулых і зніклых без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аб рэпрэсаваных», — паведамілі ў «Мемарыяле».

Даведнік будзе карысны тым, хто цікавіцца савецкай гісторыяй. Так, у прыватнасці, з дапамогай даведніка стане магчыма атрыбутаваць мноства супрацоўнікаў дзяржбяспекі эпохі Вялікага тэрору, вядомых да гэтага часу толькі па прозвішчы [...] — з подпісаў у следчых справах або з згадак у мемуарных тэкстах. З'яўленне даведніка — істотны крок да больш паглыбленага і дакладнага разумення трагічнай гісторыі нашай краіны ў 30-я гады ХХ стагоддзя.

Андрэй Жукаў падчас прэзентацыі дыска

Андрэй Жукаў падчас прэзентацыі дыска

Даведнік «Кадравы склад органаў дзяржаўнай бяспекі СССР. 1935-1939» быў упершыню выдадзены на кампакт-дыску ў траўні 2016 года. Складальнік даведніка — даследчык Андрэй Жукаў. Як паведамлялася, на складанне базы ў яго сышло 15 гадоў.

Паводле расійскіх СМІ

Каментаваць