“Менскае падполле. Героі і мярзотнікі”

У мінскай Гістарычнай майстэрні на пасяджэнні дыскусійнага кінаклубу “Невядомая Беларусь адбылася прэм’ера дакументальна-публіцыстычнага фільма “Менскае падполле. Героі і мярзотнікі.



У мінскай Гістарычнай майстэрні на пасяджэнні дыскусійнага кінаклубу “Невядомая Беларусь адбылася прэм’ера дакументальна-публіцыстычнага фільма “Менскае падполле. Героі і мярзотнікі.

Гэтая 26-хвілінная стужка, створаная рэжысёрам Зояй Катовіч па сцэнару Алёны Антанішынай па замове польскага тэлеканалу “Белсат і паказаная на ім 9 мая, утрымлівае шмат афіцыйнай савецкай кінахронікі перадваенных гадоў і нямецкай кінахронікі часоў Другой сусветнай вайны, распавядае пра супраціў мінчукоў нацысцкім акупантам ў 1941-1944 гадах. У здымках фільма ўдзельнічалі сведкі падзей — дзеці менскіх падпольшчыкаў , гісторыкі Анатоль Валахановіч і Ігар Кузняцоў.

У каментары “Новага часуАлена Антанішына адзначыла, што да гэтай пары рэальная гісторыя краіны яшчэ не напісаная і дасюль шырокаму грамадству не вядомыя сапраўдныя героі менскага падполля, прыкладны спіс якіх нават немагчыма вызначыць.

Алена Антанішына

“Справа ў тым, што многія сапраўдныя героі антыфашысцкага супраціву былі рэпрэсаваныя савецкімі карнымі органамі пасля вайны і да гэтай пары не рэабілітаваныя. А замест сапраўдных герояў вядомыя імёны кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі — першага сакратара ЦК КП(б)Б Панцеляймона Панамарэнкі і першага сакратара Менскага падпольнага абкама КПБ(б)Б Васіля Казлова, якія не прымалі ўдзелу у арганізацыі менскага падполля. Першы кіраваў Цэнтральным штабам партызанскага руху з Масквы, а другі правёў вайну ў зямлянцы на востраве Зыслаў, а затым прыбыў у Маскву, адкуль паехаў за Урал, дзе распавядаў пра змаганне беларускіх падпольшчыкаў і партызан, — сказала Антанішына.

Паколькі гісторыя вайны да гэтай пары выкарыстоўваецца ў палітычных мэтах, яна застаецца свяшчэннай каровай і аберагаецца ўладамі ад любой крытыкі. “Так сталася і пад час вайны, якая для Панамарэнкі была палітыкай дзеля асабістай кар’еры, — зазначыла аўтар сцэнарыя стужкі.

Паводле яе слоў, за імёны сапраўдных герояў вайны — удзельнікаў менскага падполля змагаліся самі падпольшчыкі і іх родныя, а таксама гісторыкі, краязнаўцы, пісьменнікі і журналісты. “І зараз мы працуем над другім ужо 39-хвілінным фільмам “Рэабілітацыя“, які будзе распавядаць пра змаганне за праўду вайны. Яе дабіваліся не нейкія дысідэнты, а камуністы, якія спадзявалася аднавіць справядлівасць у рамках дзеючай сістэмы, — сказала сцэнарыст.

Удзельнікі пасяджэння кінаклубу

Прэм’ера стужкі на “Белсаце адбудзецца 30 мая. Разам з тым, Інэса Антанішына працуе над тэмай нацысцкай акупацыі Беларусі падчас Другой сусветнай вайны.

Інэса Александровіч
.
Гераіня стужкі, сведка падзей, мінчанка Інэса Александровіч распавяла: “за ўдзел ў антыфашысцкім супраціве мая 30-гадовая маці і яе 21-гадовы брат — студэнт пятага курса будаўнічага факультэта Беларускага палітэхнічнага інстытута былі арыштаваныя нацыстамі 5 студзеня 1942 года, а расстраляныя 12 студзеня. “Іх выдаў чалавек, які пасяліўся у свабоднай пад намі кватэры. З нашага дому былі арыштаваныя і расстраляныя пяць чалавек. Пахаваныя маці і дзядзька ў брацкай магіле каля дарогі да Цэнтральнага аэраклубу ДТСААФ ў Баравой. У гэтай магіле ляжаць 30 тысяч мінчан і ваеннапалонных, мужчын, жанчын і дзяцей. Пад час вайны ваеннапалонныя выкапалі на полі глыбокі роў шырынёй тры і даўжынёй каля пяцісот метраў, дзе і адбываліся расстрэлы. Дарэчы, недалёка знаходзяцца Курапаты, дзе у перадваенныя гады нкусаўцы расстрэльвалі так званых ворагаў народа. Некалькі год таму да гэтай магілы прыходзіла жанчына-яўрэйка, якая пад час расстрэлу абамлела, з цяжкасцю выпаўзла з рова і ў жыхароў вёскі Уручча знайшла выратаванне , — сказала Александровіч.








.
 

Каментаваць