Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Месца, дзе Валянцін Сукала будзе прымаць людзей, трымаюць у таямніцы

Актывісты Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконнасці ў судах і пракуратуры так і не змаглі высветліць, у якім рэгіёне 2 лістапада старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала будзе прымаць людзей.



Пра гэта карэспандэнту “Новага Часу” паведаміла актывістка ініцыятывы Валянціна Каваленка. Паводле яе словаў, з інфармацыі, атрыманай у Вярхоўным судзе 6 кастрычніка, стала вядома, што чарговы прыём у Валянціна Сукалы адбудзецца ў адным з рэгіёнаў Беларусі 2 лістапада. Аднак супрацоўнікі Вярхоўнага суда дакладна не назвалі рэгіён і прапанавалі тэлефанаваць пазней або шукаць адпаведную інфармацыю на сайце гэтай высокай дзяржаўнай структуры.


Валянціна Каваленка


Усе далейшыя спробы высветліць месца, дзе будзе весціся прыём, нічога не далі. На сайце Вярхоўнага суда інфармацыя адсутнічала, а па тэлефоне адказвалі, што не ведаюць.

Такім чынам, з 6 кастрычніка па 1 лістапада ўключна мы так і не змаглі даведацца месца правядзення прыёму старшынёй Вярхоўнага суду. А нам гэта вельмі патрэбна, бо ніхто са службовых асобаў суда так і не даў адказ на нашае пытанне: на падставе якой нормы закону кожны з падпісантаў калектыўнай скаргі ў суд на дзеянні Мінгарвыканкаму павінен асабіста аплаціць дзяржпошліну ў памеры адной базавай велічыні”, — сказала спадарыня Валянціна.  

У каментары НЧ юрыстка Тамара Сяргей зазначыла, што адзін з самых вядомых беларускіх чыноўнікаў Валянцін Сукала, які амаль 20 гадоў займае пасаду старшыні Вярхоўнага суда, вылучаецца асаблівай арыгінальнасцю. Каб патрапіць да яго, трэба на наступны дзень пасля апошняга прыёму з 9.00 паспрабаваць дазваніцца ў Вярхоўны суд, каб запісацца.

Аднак зрабіць гэта няпроста, бо такую спробу робяць сотні грамадзянаў з усёй краіны, а запісваюць на прыём толькі першых 15 чалавек. Таму сустракаюцца з Валянцінам Сукалам толькі тыя, каму пашчасціла. Людзі называюць гэтую працэдуру “рускай рулеткай”. Атрымліваецца, што з-за такой працэдуры простаму грамадзяніну ўвогуле цяжка сустрэцца са старшынёй Вярхоўнага суда, а тут яшчэ робяць таямніцу з месца прыёму. Складваецца ўражанне, што ўсе гэтыя захады для таго, каб на сустрэчу са старшынёй Вярхоўнага суда ўвогуле ніхто не прыйшоў”, — заўважыла праваабаронца.



Абмеркаванне:

  • слм
  • 2016-11-01 20:28:39
Совсем обнаглели слуги народа! Стали "незалежными" от народа как и гарант конституции!
  • Коваленко
  • 2016-11-01 21:19:07
Запись на приём в Верховном суде, через игру " русской рулеткой". Выездной приём, через игру в прятки, кто найдёт, тому повезло. Во что превратили Суд Республики Беларусь?
  • яковлевич
  • 2016-11-02 10:57:54
Я считаю, что Сукало В.О. это тип судьи, сформировавшийся в годы брежневского периода. Он почти никогда не ставит свою подпись, особенно под документами, мягко говоря, не соответствующими законодательству. По этой же причине, даты и места его "приемов граждан" шифруются как государственная тайна. Но, не секрет, что все судебные процессы, направленные против "инакомыслия", состоялись только при его поддержке. Это на его совести сломанные судьбы невиновных, на его совести избитые и потерявшие здоровье белорусы, на его совести расставшиеся с жизнью узники СИЗО и тюрем. Тяжело будет ему на смертном одре, когда души загубленных людей придут требовать ответа.

Каментаваць