Мы і наш панадворак

Гэтай прыгажосці наш панадворак абавязаны чатыром нашым суседзям — Ніне Астапенка, Ганне Жахоўскай, Мікалаю Жахоўскаму і Яўгеніі Гурынай. Менавіта яны вясною бягучага года упрыгожылі сваімі жывапіснымі кампазіцыямі панадворак нашага невялікага двухпавярховага дома на паўночным ускрайку Мінска.



Гэтай прыгажосці наш панадворак абавязаны чатыром нашым суседзям — Ніне Астапенка, Ганне Жахоўскай, Мікалаю Жахоўскаму і Яўгеніі Гурынай. Менавіта яны вясною бягучага года упрыгожылі сваімі жывапіснымі кампазіцыямі панадворак нашага невялікага двухпавярховага дома на паўночным ускрайку Мінска.

Прычым усё гэта зроблена з падручных сродкаў і старызны, якія кожны гараджанін можа знайсці ў сваіх дапаможных гаспадарчых памяшканнях. І вось цяпер жыхары і госці нашага дома могуць палюбавацца сямейкай белых лебядзёў, якая “плыве па разнаколернаму кветніку, нібыта па возеру, парсючкамі, што купаюцца ў гурбе рачнога пясочку, які невялічкай светлай выспачкай здалёк бачны  на цёмна зялёным газоне, і ладнай шэрай вожычыхай, што цішком прабіраецца праз грыбную палянку і дэкаратыўныя клумбы ў пошуках свайго вожыка і дзяцей.



На адной раскідзістай ліпе суседзі размясцілі былыя дзіцячыя цацкі — невялічкую жоўтую пантэру і аграмадную малпу. А пад другой старой ліпай людзей сустракае вясёлая вясковая моладзь — хлапец з акардэонам і дзяўчына з кветкамі.



Акрамя таго, суседзі зрабілі падрэзку старых дрэваў і хмызняку, высадзілі маладыя дрэўцы і кустоўе, а таксама шмат гадоў падтрымліваюць ў добрым стане і выглядзе іншыя зялёныя насаджэнні ў нашым панадворку, у тым ліку і кветнікі.


 
Наш панадворак невялікі і яго перарэзвае дарога для аўтамабіляў. Але нават у гэтых умовах абмежаванай зялёнай прасторы людзі знайшлі магчымасць рэалізаваць закладзенае ў кожным з нас ад нараджэння пачуццё прыгажосці і імкненне да ўтульнага камфортнага жыцця не толькі ў сваёй кватэры, але і па за яе межамі. Праз такія справы людзі імкнуцца падтрымаць пазітыўныя настроі ў сябе і іншых.
 

Каментаваць