Міхаіл Амнепадыстаў: Уяўляючы Беларусь

28 кастрычніка ў 18.30 дызайнер, паэт, перакладчык Міхаіл Амнепадыстаў прачытае лекцыю “Уяўляючы Беларусь” з цыкла “Галоўнае пытанне”, які ладзіць Лятучы ўніверсітэт.



Немагчыма ўявіць, каб культура развівалася з нейкага аднаго элемента. Гэта заўсёды комплекс, нейкі корпус сімвалаў, знакаў, сэнсаў… Які развіваецца менавіта як сукупнасць і набывае сэнс у гэтай спалучанасці элементаў. Пры змене гістарычных эпох, пад уплывам сацыяльных катаклізмаў гэты корпус можа змяняцца, ламацца, часам да непазнавальнасці зразумела, кожны час растаўляе свае акцэнты.

 

“Рэстаўрацыя” культурных напластаванняў, пераасэнсаванне “мінулага” дае нам разуменне таго, што робіць набор розных элементаў адным цэлым альбо што перашкаджае цэльнасці культуры. Гэта ўзбагачае нас у вызначэнні “свайго”, надае нам здольнасць бачыць адбітак “сваёй культуры”  ў самых “простых рэчах”. Дазваляе зразумець, што дае культуры развіццё, а што робіць яе проста калекцыяй няхай сабе ўдалай і каштоўнай - здабыткаў іншых культур.

 

У пошуках адказу на пытанне “Што такое беларуская культура?” лектар прапануе зрабіць наступныя акцэнты: нацыя як "уяўленая" супольнасць на прыкладзе беларускага нацыяўтварэння; уніфікаванае ўяўленне і актуалізацыя; уяўленні айцоў-заснавальнікаў; уяўленні беларускіх адраджэнцаў канца ХІХ – пач. ХХ стагоддзяў; тутэйшасць і прасторавыя прэферэнцыі; Інбелкульт. Барацьба з нацыяналізмам. Савецкі і Заходнебеларускі дыскурсы; Беларусь пад нямецкай акупацыяй; пасляваенны супраціў і рэпрэсіі, адліга і стагнацыя; Адраджэнне 80-90-ых; незалежная Беларусь. Выбар і барацьба культурных мадэляў; культура Беларусі і беларуская культура. Межы і дамінанты.

 

Увага! Усіх жадаючых наведаць лекцыю просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

 

На сайце з’явіліся расклад і тэмы лістападаўскіх лекцый, падрабязнасці па спасылцы: www.fly-uni.org.

 

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-10-23 17:44:44
АНЕМпадыстаў, Карлы!

Каментаваць